Бурштын: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гл. таксама: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (2) using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
[[Выява:2000. Stamp of Belarus 0394.jpg|thumb|Паштовая марка Беларусі]]
 
'''Буршты́н, янтар''' (ад {{lang-de|bernstein}}; {{lang-la|electrum}}, стар.-грэч. ''τò ήλεκτρον'') — [[мінерал]], арганічнае злучэнне, выкапнёвая акамянелая смала хвойных дрэў [[мелавы перыяд|верхнемелавога]]-[[палеагенавы перыяд|палеагенавага]] перыядаў.
 
Аморфны [[Вуглевадароды|вуглевадарод]], прыкладная [[хімічная формула]] C<sub>10</sub>H<sub>16</sub>O<sub>4</sub>. Трапляецца ў выглядзе зерняў, жаўлакоў і пласцін памерам ад некалькіх міліметраў да 50 см у папярэчніку. У прыродзе звонку мае непразрыстую скарынку прадуктаў акіслення. [[Колер]] жоўты і карычневы розных адценняў, аранжавы, малочна-белы, зеленаваты і інш. Празрысты або замутнены. Бляск шкляны або смалісты. [[Цвёрдасць мінералаў|Цвёрдасць]] 2-3, [[шчыльнасць]] 1,1 г/см³. Дыэлектрык. Плавіцца пры тэмпературы 250—300 °C.