Людвісарня: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}, + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 1:
'''Людвісарня''' - майстэрня па адліву буйных рэчаў з каляровых металаў, у асноўным гармат і званоў. Складалася з печы для плаўкі металаў (медзі, волава, бронзы, жалеза), формы з зямлі і гліны для адліўкі вырабаў, інструментаў для канчатковай апрацоўкі паверхні званоў і гармат, станкоў для свідравання адтулін у гарматах (прыводзіліся ў дзеянне з дапамогай млыновых колаў). Адліўка званоў існавала ў [[Кіеўская Русь|Старажытнай Русі]], і яе традыцыі перайшлі ў [[ВКЛ]]. Вядомы званы канца 14—пачатку 15 ст. з рускімі надпісамі, зробленыя для цэркваў [[Вільня|Вільні]], [[Новагародак|Новагародка]] і [[Падляшша]]. У сярэдзіне 16 ст. адліты царкоўны звон у [[Мсцібаў|Мсцібаве]]. Паводле дакументаў віленскія людвісарні вядомы з 2-й чвэрці 16 ст. [[Вялікі князь літоўскі]] [[Жыгімонт Аўгуст]] уладкаваў у Вільні каля [[Дольны замак|Дольнага замка]] людвісарню па вырабе гармат ([[Віленская пушкарня]]). Яна працавала да 1630-х г., адліваючы палявыя і фартыфікацыйныя гарматы. У [[Нясвіжскі замак|Нясвіжскім замку]] [[Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка]] заклаў [[Нясвіжская людвісарня|Нясвіжскую людвісарню]]. [[Людвісар]] [[Герман Мольцфельд]] у канцы 16—пач. 17 ст. адліў у ёй прынамсі 3 ажурныя званы для гадзіннікаў і шмат багата ўпрыгожаных гармат. У канцы 16 ст. трымаў людвісарню ў [[Коўна|Коўне]] і Вільні майстар [[Марцін Гофман]]. Відаць, з канца 16 ст. мелі ў Вільні людвісарні і іншыя майстры. У 17 ст. тут адліваў званы і гарматы [[Іаган Бротэльт]], у 2-й палове 17 ст. выраблялі званы [[Ян Дэлямарс]], [[Ганс Ульрых Бадэр]], [[Фёдар Фёдаравіч Пярвец]]. Людвісар [[Габрыель Дарафеевіч]] адліваў званы ў [[Полацк|Полацку]] ([[1644]]) і [[Пінск]]у ([[1648]]). У сярэдзіне 17 ст. была людвісарня па адліўцы званоў у [[Магілёў|Магілёве]]. [[Багуслаў Радзівіл]] у сярэдзіне 17 ст. меў людвісарню для адліўкі гармат у [[Слуцк]]у, у канцы 17 ст. тут працаваў людвісар [[Казімір Легер]]. У пачатку 18 ст. часовыя людвісарні па адліўцы званоў дзейнічалі ў [[Крожы|Крожах]] і [[Датнава|Датнаве]] ў Ковенскім павеце У 1-й палове 18 ст. мелі людвісарню ў Вільні майстры [[Бенжамін Фінгерлінг]], [[Іаган Піль]], [[Крысціян, Кароль Готліб Шпар]], [[Тамаш Гапановіч]], у 2-й палове 18 ст. — [[Антоній Гапановіч]], [[Густаў Мёрк]], [[Ян Самуэль Вагнер]]. У [[Нясвіж]]ы ў 1-й палове 18 ст. працавала радзівілаўская людвісарня па адліўцы званоў, у 2-й палове 18 ст. — па вырабе гармат. Каля [[1747]] [[Геранім Фларыян Радзівіл]] заснаваў [[Урэцкая людвісарня|Урэцкую людвісарню]] па адліўцы гармат і званоў, якая спыніла дзейнасць задоўга да [[1774]]. У час [[паўстанне 1794 года|паўстання 1794]] людвісарня па адліўцы гармат была арганізавана ў Вільні (людвісар [[Ян Самуэль Вегнер]]).
 
== Крыніцы ==
* Валерый Пазднякоў. Людвісарня.http://vkl.by/articles/1421
 
{{няма катэгорый}}
{{ізаляваны артыкул}}