Вікіпедыя:Як ствараць артыкул: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат: перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q4966605 на Wikidata
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Каб стварыць новы артыкул можна пайсці на [[Чырвоная спасылка|чырвонай спасылцы]] на яго назву ў тэксце іншых артыкулаў, або калі такой спасылкі няма набраць яго назву у акенцы ''знайсці'' (яно справа ўверсе кожнай старонкі) і націснуць гузік пошуку. Калі Вы пайшлі на чырвонай спасылцы, то адразу трапіце ў акенца рэдагавання новага артыкула. Калі Вы карысталіся акенцам ''знайсці'', то спачатку з'явіцца выніковая старонка з '''[[Чырвоная спасылка|чырвонай спасылкай]]''' на назву артыкула, які Вы ствараеце (спасылка будзе размешчана ўверсе старонкі), націскаеце на спасылку і трапляеце ў акенца рэдагавання новага артыкула.
 
Пасля таго, як Вы напісалі тэкст артыкула ў акенцы рэдагавання ({{таксама}}: [[Вікіпедыя:Вікі-фарматаваннеВікіфарматаванне|вікі-фарматаванневікіфарматаванне]]), можна спачатку націснуць гузік ''Як будзе'' пад акенцам, каб убачыць як будзе выглядаць напісаны Вамі артыкул, на гузік ''Як будзе'' можна націскаць паміж пісаннем, каб убачыць прамежкавыя вынікі Вашай працы. Калі Вы ўжо ўпэўніліся, што напісалі ўсё пажаданае, то націсніце гузік '''Запісаць''' і артыкул будзе запісаны, калі Вы не націсніце '''Запісаць''', Ваша праца згубіцца — калі ласка, будзьце ўважлівыя. Калі Вы націснулі '''Запісаць''', а пасля ўжо заўважылі ў Вашым артыкуле нейкія недакладнасці, то гэта проста выправіць праз закладку ''правіць'' уверсе старонкі, а пасля выпраўлення зноў '''Запісаць'''. Дарэчы, правіць і дапісваць Ваш артыкул можа кожны ўдзельнік.
 
== Пункт 0 (неабавязковы). Зарэгіструйцеся! ==