Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 112:
== Дзейнасць і творчасць ==
[[Выява:Malacičy. Маляцічы (XIX).jpg|250px|thumb|Касцёл Святога Станіслава ў вёсцы Маляцічы ў [[Крычаўскі раён|Крычаўскім раёне]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]], пабудаваны С. Богуш-Сестранцэвічам.]]
Быў прыхільнікам ідэй гуманізму і асветніцтва, спрыяў адкрыццю школ, развіццю кнігавыдавецкай справы.

Заснаваў Магілёўскую друкарню (1774), дзе выдавалася духоўная і свецкая літаратура, урадавыя пастановы. У 1783 годзе ў Магілёве адкрыўся заснаваны архібіскупам тэатр, кіраўніком якога быў А. Жукоўскі, мастаком — [[Антоній Главацкі|А. Главацкі]]. Паспяховая вёў гаспадарчую дзейнасць, заснаваў бровар і суконную фабрыку, у яго працавалі дывановыя майстры, меў аранжарэю ў [[Буйнічы|Буйнічах]].
 
Аўтар вершаў, казанняў і іншых дыдактычных твораў. Напісаў, паставіў і выдаў у Магілёве вершаваную трагедыю «Гіцыя ў Таўрыдзе» (1783), а таксама трагедыю ў пяці дзеях «Ора» (1788). У рукапісах засталіся паэмы «Выратаваны кароль» і «Аб узяцці Ачакава».