Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 92:
У Берліне Станіслаў пазнаёміўся з дамініканінам айцом Армандам, які ўладкаваў яго вучыцца ў гімназію Св. Іахіма. Вучыўся ва ўніверсітэтах [[Горад Калінінград|Кёнігсберга]], [[Горад Франкфурт-на-Майне|Франкфурта]], [[Горад Амстэрдам|Амстэрдама]], [[Горад Лондан|Лондана]]. Служыў афіцэрам у гвардыі [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]. Пасля выхаду ў адстаўку (1761) у чыне капітана, працаваў хатнім настаўнікам у [[Род Радзівілаў|Радзівілаў]].
 
[[Выява:Catholic Church in Malatyčy, Belarus.jpg|thumb|Касцёл Св. Станіслава, збудаваны ў [[Маляцічы, Магілёўская вобласць|Маляцічах]] С. Богуш-Сестранцэвічам.]]
Магчыма, няўдалае каханне павярнула яго да царкоўнай кар'еры<ref name="ehb"/>. Скончыў [[Варшаўская галоўная школа піяраў|Варшаўскую галоўную школу піяраў]] (1762) і ў 1763 годзе пасвечаны ў духоўнае званне, быў настаяцелем у [[Горад Гомель|Гомелі]] і [[Горад Бабруйск|Бабруйску]], канонікам і епіскапам-суфраганам у [[Горад Вільнюс|Вільні]].
 
Радок 104 ⟶ 103:
З 1798 года і да канца жыцця жыў у Санкт-Пецярбургу. З 1798 года — мітрапаліт усіх рымска-каталіцкіх касцёлаў у Расійскай імперыі, з 1801 — старшыня Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі.
 
Памёр на 96 годзе жыцця. Пахаваны ў Пецярбургу ў пабудаваным ім {{нп5|Касцёл Святога Станіслава, Санкт-Пецярбург|касцёле Св. Станіслава|ru|Храм Святого Станислава (Санкт-Петербург)}}<ref name="ehb"/>. Да канца жыцця заставаўся архібіскупам Магілёўскім, мітрапалітам рымска-каталіцкіх цэркваў Расіі, адміністратарам Віленскай вакантнай епархіі, старшынёй рымска-каталіцкай духоўнай калегіі.
 
Уласную маёмасць завяшчаў сваякам. Бібліятэку (3 тысяч тамоў), грашовыя сродкі (20 тысяч рублёў), навуковыя рэчы і прылады — касцёлу Св. Станіслава ў Пецярбургу. Дом у Магілёве — Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі. Слуг архібіскупа спадкаемцы мусілі вызваліць з прыгону.