Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
няма тлумачэння праўкі
Лепей задакументаваная іміграцыя ў Аргенціну з Заходняй Беларусі ў міжваенныя часы. Асабліва моцны рух беларусаў у гэту краіну пачаўся ў 1926—27 і з гэтага часу штогод павялічваўся. Прыток эмігрантаў у Аргенціну заахвочваўся рэгуляваўся яе ўрадам.
 
Пераважна іміграцыя складалася з мужчын, якія прыязджалі на заробкі. Статыстычныя звесткі пра колькасць перасяленцаў у Аргенціну вельмі супярэчлівыя. Дакладная колькасць імігрантаў з Беларусі невядомая, паводле экспертных ацэнак, лік ідзе на дзясяткі тысяч<ref>http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=123916</ref> Найб.Найбольш верагоднай з'яўляецца лічба ў 100 тыс. чал., атрыманая на аснове падлікаў Аб'яднання беларусаў у Аргенціне<ref>ЭГБ. Т. 6-2. С. 258.</ref>.
 
Многія заходнебеларускія перасяленцы далучыліся да прафесійнага руху і Кампартыі Аргенціны. У канцы 1920-х — сярэдзіне 1930-х г. дзейнічаў Саюз украінскіх і беларускіх работніцкіх арганізацый у Аргенціне (у 1934 3 тыс. чл.). Супрацьстаянне ўкраінскіх, нацыянал-камуністаў і беларускіх камуністаў-касмапалітаў, ганенні з боку ўлад у сувязі з палітызацыяй Саюза (прасавецкі ўплыў) прывялі да развалу гэтага згуртавання.