Гульня тронаў (раман): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 47:
Лорд Вінтэрфела і Захавальнік Поўначы [[Эдард Старк|Эдард (Нед) Старк]] праводзіць пакаранне смерцю Гарэда, дэзерціра з [[Начны Дазор, Песня Лёду і Агню|Начнога Дазору]]. Вяртаючыся з сынамі Робам і Бранам Старкамі, [[бастард]]ам [[Джон Сноу, Песня Лёду і Агню|Джонам Сноу]] і выхаванцам [[Тэан Грэйджай|Тэанам Грэйджаем]], яны знаходзяць шасцярых ваўчанят — чатырох самцоў і дзвюх самак, што супадае з колькасцю і полам дзяцей лорда Старка — і вырашаюць забраць іх сабе. Кароль [[Роберт Баратэан]] з жонкай і дзецьмі прыязджае ў Вінтэрфел. Роберт і Нед, даўнія сябры, якія ў мінулым паўсталі супраць [[Эйрыс II Вар'ят|Эйрыса II Вар'ята]], зрынуўшы кіруючую дынастыю Таргарыенаў<ref name="zlot" />. Кароль прапануе Неду, які славіцца сваёй сумленнасцю і непадкупнасцю, пасаду правіцы караля. Папярэднік Неда — [[Джон Арэн]] — памёр пры загадкавых абставінах. Таксама Роберт абяцае заручыць свайго сына [[Джофры Баратэан|Джофры]] з [[Санса Старк|Сансай Старк]], старэйшай дачкой Неда. У дзень палявання сын Неда [[Бран Старк|Бран]] залазіць на старую вежу і становіцца выпадковым сведкам [[інцэст]]у каралевы [[Серсея Ланістэр|Серсеі]] і яе брата [[Джэймэ Ланістэр]]а, за што апошні скідвае яго з вежы<ref name="stone" />. Бран выжывае, але яго ногі скоўвае параліч. Пры гэтым хлопчык не памятае падзеі, якія папярэднічалі яго падзенню, таму лічыцца, што Бран зваліўся з вежы выпадкова.
 
Эдард Старк прымае прапанову Роберта і, забраўшы дочак, адпраўляецца ў сталіцу Вестэраса — [[Каралеўская Гавань|Каралеўскую Гавань]]. Яго жонка [[Кейтылін Старк|Кейтылін]] застаецца з сынамі — Бранам, якіяякі ляжацьляжыць без свядомасці, [[Рыкан Старк|Рыканам]] і [[Роб Старк|Робам]]. Апошні на час ад'езду бацькі становіцца намеснікам Вінтэрфела. Джон Сноу адпраўляецца на поўнач, на [[Сцяна, Песня Лёду і Агню|Сцяну]], каб стаць, як і брат Неда Старка [[Бенджэн Старк|Бенджэн]], братам Начнога Дазору, пра што ён даўно марыў. На Брана здзяйсняецца замах, аднак лютавоўк ратуе і яго, і [[Кейтылін Старк|Кейтылін]]. Ачуўшыся, Бран дае яму імя Лета. У сваіх снах ён бачыў сэрца Белай Пустэчы, размешчанай далёка на Поўначы, і набліжэнне зімы. Кінжал забойцы быў з валірыйскай сталі, таму Кейтылін адпраўляецца ў Гавань, каб даведацца, каму ён належаў. [[Петыр Бейліш]], вядомы як Мезенец, яе даўні кавалер, паведамляе, што гэта рэч [[Тырыян Ланістэр|Тырыяна Ланістэра]], брата каралевы. Заручыўшыся падтрымкай рыцараў з саюзных дамоў, Кейтылін бярэ карліка ў палон і адвозіць яго да [[Ліза Арэн|Лізы Арэн]], сваёй сястры, у [[Арлінае Гняздо]] — горную крэпасць Усходу. Тырыян адмаўляе абвінавачванне ў спробе забойства Брана і патрабуе суду паядынкам. Яго гонар абараняе найміт Брон, які спрытам перамагае непаваротлівага рыцара ў цяжкіх латах. Тырыяна і Брона няхочучы адпускаюць, і яны пакідаюць Гняздо.
 
[[Выява:Jaime-aerys.jpg|300px|thumb|left|Джэймэ Ланістэр забівае Эйрыса — праца Майкла Камарка, аднаго з найбольш паважаных Марцінам ілюстратараў<ref name="fi" />]]