Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
др прыбраў ш:нп3
Радок 6:
У гімназіі дзейнічалі літаратурна-гістарычны, мастацкі, фатафафічны, радыётэхнічны гурткі, хор, балалаечны аркестр, выдаваўся на гектографе вучнёўскі часопіс «Школьная праца» (1926—30, выйшла 14 нумароў). Вучні збіралі фальклор, выступалі з лекцыямі і канцэртамі, ставілі спектаклі па п'есах [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Францішак Аляхновіч|Ф. Аляхновіча]], [[Карусь Каганец|К. Каганца]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]], [[Вольга Нікановіч-Сахарава|В. Сахаравай]]. Пры гімназіі існаваў 45-ы беларускі скаўцкі атрад. Былі праведзены мерапрыемствы з нагоды 400-годдзя беларускага друку і першадрукара Ф. Скарыны, 20-годдзя літаратурнай дзейнасці Я. Купалы і Я. Коласа, 25-й гадавіны з дня смерці Ф. Багушэвіча. 9-10.4.1927 з лекцыямі па гісторыі беларускай літаратуры ў гімназіі выступіў [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|В. Ластоўскі]]. Цесную сувязь падтрымлівалі з гімназіяй [[Райніс|Я. Райніс]], [[Баляслаў Рычардавіч Брэжга|Б. Брэжга]], [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|К. Езавітаў]].
 
У гімназіі вучыліся дзеячы беларускай, латышскай, рускай, польскай, чэшскай і славацкай культур: пісьменнікі {{нп3|[[Аўген Бартуль|А. Бартуль|be-x-old|Аўген Бартуль}}]], [[Пятро Сакол|П. Сакол]] (П. Масальскі), [[В. Казлоўская]], [[М. Талерка]], [[Эдвард Вайвадзіш|Э. Вайвадзіш]], [[Віктар Бенядзіктавіч Вальтар|В. Вальтар]], перакладчык [[Я. Доўгі]], мастакі [[П. Мірановіч]], [[М. Калінін]], оперная спявачка [[Н. Мікалаева-Комісар]], рэжысёр [[Я. Камаржынскі]], археолаг [[Людміла Краскоўская|Л. Краскоўская]] і інш.
 
3 верасня 1932 пачалася паступовая ліквідацыя гімназіі (зачынены 1-ы клас, звольнены С. Сахараў).