Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 2:
{{вікіфікацыя}}
{{Узброены канфлікт
|канфлікт = Літоўска-маскоўская вайна 1512—1522 гадоў
|частка = [[Войны Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы|Літоўска-маскоўскія войны]]
|выява = S. V. Ivanov. Campaign of Muscovites. XVI century. (1903).jpg
|загаловак = [[Сяргей Іваноў]]. «Паход масквіцянаў» (1903)
|дата = 1512—1522
|месца = [[Вялікае Княства Літоўскае]]
Радок 12:
|змены = [[Смаленскае княства|смаленскія землі]] (23 тыс. км²) адышлі да Маскоўскага княства
 
|праціўнік1 =[[Выява:POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg|25px]] [[Вялікае Княства Літоўскае]]
[[Выява:Coat of Arms of the Polish Crown.svg|20px]] [[Каралеўства Польскае, 1385—1569|Каралеўства Польскае]]
|праціўнік2 = [[Выява:Coat_of_Arms_of_Russia_1577.png|25px]] [[Вялікае княства Маскоўскае]]
|Супернік3 =
|Супернік4 =
 
|камандзір1 = [[Жыгімонт I]]
|камандзір2 = [[Васіль III|Васіль III]]
|Камандуючыя3 =
|Камандуючыя4 =
Радок 36:
|заўвага =
}}
'''Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў''' - — чацвёртая вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ за ўсходнеславянскія землі. «Вечны мір» 1508, якім скончылася вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1507—08, маскоўскі ўрад разглядаў як часовую перадышку. 3 1510 [[Васіль III]] займаўся непасрэднай падрыхтоўкай смаленскай кампаніі. Яго дыпламаты заручыліся падтрымкай Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў.
 
Вайна пачалася першым паходам на [[Смаленск]], прымеркаваным на зіму 1512—13. У лістападзе 1512 выйшла войска князя I. М. Рапніна-Абаленскага і канюшага I. А. Чалядніна, якое, спаліўшы пасады Смаленска, павінна было накіравацца да Оршы і Друцка, а на злучэнне з ім з Вялікіх Лук рухалася войска князя В. С. Адоеўскага. У снежні 1512 на Смаленск рушылі галоўныя сілы з Масквы на чале з Васілём III. Пасля шасцітыднёвай аблогі маскоўскае войска, якое пацярпела значныя страты, вярнулася дадому. У чэрвені 1513 пачаўся 2-і паход на Смаленск. Да восені пад горадам была сканцэнтравана 80-тысячная маскоўская армія з вялікай колькасцю гармат і 2 тыс. пішчаляў. Каля 24 тыс. ратнікаў ваявалі на Полаччыне, 8 тыс. чалавек — пад Віцебскам, а 14-тысячная групоўка аблажыла Оршу. Жыхары Смаленска зноў адбілі напад маскоўскіх войск, і Васіль III у лістападзе 1513 адвёў свае палкі назад.
 
У лютым 1514 прынята рашэнне аб 3-м паходзе на Смаленск. Тады ж у выніку перагавораў паміж Маскоўскай дзяржавай і [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыяй]] утварылася ваенная кааліцыя супраць ВКЛ і Кароны Польскай, у якую ўвайшлі яшчэ 5 еўрапейскіх краін. Паводле пагаднення ў выпадку перамогі членаў кааліцыі аўстрыйскі эрцгерцаг Максімілян I прызнаваў права Масквы на беларускія і украінскія землі, а Васіль III — права Вены на некаторыя польскія тэрыторыі. У канцы мая 1514 пачаўся 3-і паход на Смаленск, у якім удзельнічала каля 80 тыс. маскоўскіх ратнікаў. 31 ліпеня пасля няспыннага абстрэлу з 300 гармат Смаленск капітуляваў. Імкнучыся выкарыстаць гэты поспех, ваяводы Васіля III хутка рухаліся ў глыб Беларусі. Яны захапілі Мсціслаў, Крычаў, Дуброўну, перайшлі Дняпро і Друць і толыкі каля Бярэзіны сутыкнуліся з перадавымі атрадамі 35 — , тысячнай арміяй вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога. 8.9.1514 у час генеральнай бітвы пад Оршай гетман найвышэйшы К. I. Астрожскі дашчэнту разбіў 80-тысячнае маскоўскае войска (гл. Аршанская бгтва 1514). Усходняя Беларусь была вызвалена ад непрыяцеля. Астрожскі аблажыў Смаленск, але авалодаць горадам у яго не хапіла сіл. Перамога пад Оршай была ўдала выкарыстана ў дыпламатычных колах. Максімілян I адмовіўся ад блоку з Масквой, у выніку чаго кааліцыя распалася. На Венскім кангрэсе 1515 Ягайлавічы і Габсбургі прыйшлі да поўнага паразумення. Максімілян I заняў прыхільныя да Жыгімонта I Старога пазіцыі і абяцаў дапамагаць яму ў прымірэнні з Васілём III. На працягу 3 гадоў пасля перамогі пад Оршай ваенныя дзеянні вяліся стрымана. Гэта былі асобныя рэйды ў глыб чужой тэрыторыі. Вясной 1515 маскоўскае войска з Пскова хадзіла на Рослаў, спаліла Браслаў і Друю, а харугвы ВКЛ на чале з А. Дашкевічам і А. Неміровічам пры падтрымцы крымскіх татар напалі на Северскую зямлю. У тым жа годзе маскоўскія ваяводы хадзілі на Полацк, Віцебск і Мсціслаў, а войска ВКЛ — на Вялікія Лукі. У 1516 абодва бакі абмежаваліся дробнымі парубежнымі рэйдамі. У 1517 войска Астрожскага з Полацка рушыла на Пскоўшчыну і аблажыла Апочку, асобныя харугвы хадзілі да Варонеча, Краснага, Веллі і Пскова, аднак у цэлым кампанія скончылася няўдала. Летам 1517 у Маскву прыбыло пасольства Жыгімонта I Старога, якое пры пасрэдніцтве імператарскага ўпаўнаважанага 3. Герберштэйна спрабавала дамовщца пра спыненне вайны, але пазіцыі абодвух бакоў былі ўзаемна непрымальныя, і ваенныя дзеянні актывізаваліся. Летам 1518 Васіль III накіраваў на Беларусь свае войскі з Вялікіх Лук — на Полацк, з Белай — на Віцебск, са Смаленска і Старадуба — ў Падняпроўе. Пад Полацкам маскоўскае войска было разгромлена і адступіла, у іншых месцах яно даходзіла да Слуцка, Менска, Наваградка. У 1519 у вайну на баку Маскоўскай дзяржавы ўступіў Тэўтонскі ордэн. У ліпені 1519 на Кіеўшчыну і Валынь уварвалася 40-тысячнае крымскае войска і разбіла конніцу Астрожскага пад Сокалам. Выкарыстаўшы цяжкі для ВКЛ момант, Васіль III зноў ударыў па Беларусі з Вялікіх Лук, Смаленска і Старадуба. Накіроўваючыся да Вільні, яго войска па дарозе паліла гарады і вёскі, бралі ў палон жыхароў і дайшлі да [[Крэва]], [[Горад Ашмяны|Ашмян]], Меднікаў, а праз месяц вярнуліся дадому. Апошняй акцыяй Васіля III у гэтай вайне стаў рэйд ваяводы В. Гадунова ў лютым 1520 пад Полацк і Віцебск. Перамогі над тэўтонцамі і пагадненне, падпісанае Жыгімонтам I Старым з Крымскім ханствам, схілілі Васіля III да перагавораў. Летам 1520 пасольства ВКЛ дамовілася ў Маскве пра спыненне ваенных дзеянняў. Для падпісання мірнага пагаднення «вялікае пасольства» на чале з полацкім ваяводам П. Кішкам прыбыло ў Маскву толькі ў [[1522]]. [[18 лютага]] [[1523]] у перамірнай грамаце паміж каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам І і вялікім князем Маскоўскім Васілём ІІІ Жыгімонт І звярнуўся да свайго ўсходняга суседа: {{цытата|...И ты, брат наш, великий господарь Василей, Божьею милостью государь всея Руси и великий князь, перемирье с нами взял на пять лет...}}<ref>Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 2: 1599—1637 / [редактор Н.  И.  Костомаров].  — СПб.: в Типографии Э. Праца, 1865.  — [6], 15, 288 с.  — С. 148.</ref> Пагадненне мела кампрамісны характар і прадугледжвала пеірамір'е тэрмінам на 5 гадоў (пасля чаго меркавалася падпісаць «вечны мір»). Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, шматлікі «маскоўскі палон» — у ВКЛ. У [[1526]] пры пасрэдніцтве паслоў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V перамір'е было прадоўжана яшчэ на 6 гадоў<ref>Герберштейн, С. Записки о Московии: [Пер. с латин. и нем.] / [Вступ. ст. А.  Л.  Хорошкевич, с. 7―45; Примеч. С.  В.  Думина и др.].  — М.: Изд-во МГУ, 1988.  — 429, [1] с.  — С. 276—281.  — ISBN 5-211-00183-4; Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 35.  — СПб.: Типография Императорской академии наук, 1882.  — С. 643—645.</ref>.
 
Аднак гады перамір'я не былі ціхія. Гэта адзначалі як магілёўскі намеснік-дзяржаўца вялікага князя Жыгімонта І Васіль Саламярэцкі, так і маскоўскія ваяводы памежных тэрыторый<ref>Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 35.  — СПб.: Типография Императорской академии наук, 1882.  — С. 567.</ref>.
 
{{belarus-hist-stub}}
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. Т. 1. Спб., 1846;
* Карамзин Н.  М.  История государства Российского. Кн. 3, т. 9. М., 1989;
* Соловьев С.  М.  История России с древнейших времен. Кн. 3, т. 5—6. М., 1960;
* Зимин А.  А.  Россия на пороге нового времени: (Очерки полит. истории России первой трети XVI в.). М., 1972;
* Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1. Lwow., Warszawa, 1922.
* 1100 Jahre Österreichische und Europäische Geschichte in Ukrunden und Dokumenten des Haus-, Hof- und Staatsarchivs.
 
{{Літоўска-маскоўскія войны}}
{{belarus-hist-stub}}
 
[[Катэгорыя:Руска-літоўскія войны]]