Свята-Петра-Паўлаўская капліца (Лясная): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Капліца: дапаўненне
афармленне
Радок 34:
|Стан =працуе
|Сайт =
|Commons =Chapel of St. Peter and St. Paul in Lesnaya
|Commons =
}}
{{Значэнні|Свята-Петра-Паўлаўская царква}}
 
== Апісанне ==
Помнік архітэктуры пачатку [[20 стагоддзе|XX стагоддзя]]. Створаны ў в. [[Аграгарадок Лясная|Лясная]] [[Слаўгарадскі раён|Слаўгарадскага раёна]] ў гонар 200-годдзя перамогі расійскіх войск над шведскім корпусам генерала {{нп3|[[Адам Людвіг Левенгаўпт|А. Левенгаўпта|ru|Левенгаупт, Адам Людвиг}}]] ў [[Бітва пад Лясной, 1708|бітве пад Лясной]] 28 верасня 1708 года. Уключае мемарыяльныя [[капліца|капліцу]] (1912 г., архітэктар {{нп3|Аляксандр Іванавіч фон Гоген|А. Гоген|ru|Гоген, Александр Иванович фон}}), манумент у гонар перамогі (1906 г., скульптар {{нп3|Арцемій Лаўрэнцьевіч Обер|А. Обер|ru|Обер, Артемий Лаврентьевич}}) і [[мармур]]овы [[абеліск]] на брацкіх могілках расійскіх воінаў. Комплекс удала ўпісваецца ў ландшафт мясцовасці, архітэктурна-мастацкая ідэя яго падпарадкаваная гераічнай тэме.
 
== Капліца ==
 
Кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца цагляная [[капліца]] цэнтрычнай шмат'яруснай кампазіцыі з рысамі рамантычнага кірунку рускага [[мадэрн]]у. Завершаная васьмігранным [[шацёр, архітэктура|шатром]] з невялікім [[барабан, архітэктура|барабанам]] і цыбулепадобнай [[галоўка, архітэктура|галоўкай]] (агульная вышыня 40,9 м). Квадратнае ў плане (15х15 м) збудаванне. Першы ярус пастаўлены на п'едэстал (вышыня 2,1 м) з вялікіх гранітных блокаў, мае трох[[арка|арачныя]] [[партал, архітэктура|парталы]] з белага каменю і завершаны поясам несапраўдных машыкуляў. Другі ярус — кубічны аб'ём, прарэзаны з чатырох бакоў высокімі [[арка|арачнымі]] вокнамі і завершаны зубцамі ў выглядзе ластаўчынага хвасту. Сцены абліцаваныя залацістай керамічнай пліткай, уваходы, перамычкі, паяскі і [[карніз]]ы аздобленыя пераважна белым пясчанікам. Капліцу ўпрыгожваюць мазаічныя пано-абразы: на галоўным фасадзе (на вышыне больш за 10 м) і ў нішы паміж вокнамі першага ярусу ўсходняга фасада (на вышыні 3 м). Інтэр'ер зальны. Капліца з'яўляецца прыкладам арганічнага сінтэзу дойлідства і мастацтва. У будынку размешчаны музей гісторыі бітвы пад Лясной. Помнік рэспубліканскага значэння. Праект рэстаўрацыі мемарыяльнай капліцы зрабіў беларускі архітэктар [[Валерый Рыгоравіч Слюнчанка|Валерый Слюнчанка]]<ref>[http://pawet.net/ns/2015/33/%E2%84%96_33_(1236).html ''Pawet.net № 33 (1236)''. Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі]</ref>.
 
Радок 60 ⟶ 59:
{{ГККРБ|511Д000531}}
{{ГККРБ|511Д000532}}
{{Commonscat|Chapel of St. Peter and St. Paul in Lesnaya}}
* {{radzima|2753}}
* {{ГБ|http://globus.tut.by/lesnaya_sl/index.htm#chapel}}