Міхаіл Алелькавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Міхаіл Алелькавіч}} ([[1425]] — [[30 жніўня]] [[1481]], [[Вільня]]), князь слуцкі і капыльскі (1455-1481), [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] дзяржаўны дзеяч.
 
Паходзіў з роду [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]], сын [[Алелька Уладзіміравіч|Алелькі Уладзіміравіча]], атрымаў пасля смерці бацькі ва ўдзел [[Слуцкае княства|Слуцкае]] і [[Капыльскае княства|Капыльскае]] княствы. У ліст. 1470 Міхаіл Алелькавіч прыбыў<ref>Паводле [[Іосіф Волацкі|Іосіфа Волацкага]], са світай Міхаіла Алелькавіча ў Вялікі Ноўгарад прыбыў яўрэй [[Схарыя]] ад якога пайшла ерась [[пажыдоўленыя|пажыдоўленых]], аднак гэтае сведачанне пастаўлена на сумніў, у т.л. [[Д. С. Ліхачоў|Д. С. Ліхачовым]] (Гл: ''Лихачев Д.С. Движение «жидовствующих»...'')</ref> у [[Вялікі Ноўгарад]] як намеснік вял.кн. літоўскага [[Казімір Ягелончык|Казіміра Ягелончыка]], але ў [[сакавік|сак.]] [[1471]] самавольна пакінуў Вялікі Ноўгарад, каб пераняць [[Кіеўскае княства]] — удзел памёрлага брата [[Сямён Алелькавіч|Сямёна Алелькавіча]]. Аднак вял.кн. Казімір Ягелончык не аддаў Міхаілу яго айчыны і дзядзіны, быцца яго дзед [[Уладзімір Альгердавіч]] «''пробѣгал''» Кіеў у свой час ад'яжаючы ў Маскву — княства было пераўтворана ў Кіеўскае ваяводства, першым ваяводам прызначаны [[М. Гаштольд]]. Міхаіл Алелькавіч узначаліў апазіцыйныя колы ў ВКЛ, якія хацелі пазбавіць Казіміра Ягелончыка ўлады. У канцы 1470-х Міхаіл Алелькавіч арганізаваў змову супраць вял.кн. літоўскага, падключыўшы да яе князёў [[Фёдар Іванавіч Бельскі|Ф. І. Бельскага]], [[Юрый Гальшанскі|Ю. Гальшанскага]], [[Іван Глінскі|І. Глінскага]], вёў перамовы з вял.кн. маскоўскім [[Іван III|Іванам III]] і гаспадаром малдаўскім [[Стэфан III Вялікі|Стэфанам III]]<ref>Жонка Стэфана III (з 1463) [[Еўдакія АлелькавічАлелькаўна]] — сястра Міхаіла Алелькавіча.</ref> пра падтрымку. У 1481 змоўшчыкі хацелі забіць Казіміра Ягелончыка, а ў выпадку неўдачы планавалі аддзяленне ад ВКЛ усходняй часткі «''по Березину''» з пратэктаратам над ёй [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] ({{далей}}: [[Змова князёў ВКЛ, 1481|змова князёў ВКЛ]]). Аднак змова была выкрытая і ў крас. 1481 змоўшчыкі арыштаваныя. Міхаіл Алелькавіч быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны смерцю ў Вільні. Меў сына [[Сямён Міхайлавіч Алелькавіч|Сямёна]].
 
{{зноскі}}