Масавая культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: спартов → спартыўн, XX ст. → XX ст. , мэйнстрым → мейнстрым, нтэрнет → нтэрнэт, ейнстрым → эйнстры using AWB
др Спасылкі
Радок 9:
Масавая культура з'яўляецца супрацьлегласцю [[Традыцыйная культура|традыцыйнай культуры]]. Арыентавана на масавае распаўсюджанне сваіх духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей на ўзроўні «усярэдненага» масавага спажыўца; функцыянуе як прамыслова-камерцыйная вытворчасць. З'яўляецца своеасаблівым «мастацтвам для ўсіх, для кожнага». Масавая культура атрымала найбольшае распаўсюджанне ў другой палове [[XX стагоддзе|XX ст.]] у сувязі з хуткім развіццём сродкаў масавай інфармацыі — [[тэлебачанне|тэлебачання]] і радыё, аўдыё- і відэатэхнікі, [[камп'ютар]]аў, [[Інтэрнэт]]у, перыядычных і іншых выданняў (газеты, часопісы, буклеты, альбомы) і г.д. Галоўным вытворцам масавай культуры з'яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі, а асноўнымі спажыўцамі — прадстаўнікі пераважна заходняй цывілізацыі. Заснавана на розных ілюзіях, фантазіях, стэрэатыпах масавай свядомасці, моцна залежыць ад сучаснай моды, разлічана на прадстаўнікоў розных нацый, полаўзроставых супольнасцей і да т.п. Характэрныя асаблівасці масавай культуры — прымітывізацыя чалавечых адносін (г.зн. звядзенне іх сутнасці да канфлікту «добрых» і «дрэнных» людзей), культ моцнай асобы, грошай, поспеху, асабістага абагачэння, прапаганда канфармізму ў грамадскай свядомасці, жорсткасці, насілля, сексу, выкарыстанне разнастайных паўзабароненых і ўзбуджаючых тэм, вобразаў і мастацкіх сродкаў (напрыклад, сенсацыйныя «жоўтыя» факты, містычныя таямніцы), штучная забаўляльнасць, натуралізм і інш.
 
Асноўнымі кірункамі масавай культуры ў розных відах культуры можна лічыць наступныя: у літаратуры — [[дэтэктыў]], [[Прыгодніцкая літаратура|прыгоды]], [[фантастыка]], т.зв. «бульварная літаратура»; у кіно — [[Баявік, кінажанр|баявік]], [[трылер]], [[меладрама]], «мыльная опера»; у выяўленчым мастацтве — [[карыкатура]], [[комікс]]; у музыцы — [[Рок-музыка|рок]]- і [[Поп-музыка|поп]]-музыка; а таксама разнастайныя шоу (напр., эстрадныя канцэрты, музычна-тэатральныя пастаноўкі, цыркавыя, спартыўныя прадстаўленні, мастацкія акцыі, выступленні гумарыстаў-сатырыкаў, стрыптыз). Тыповымі героямі і сімваламі масавай культуры з'яўляюцца, напр., суперагент [[Джэймс Бонд]], Тэрмінатар, усякія супермены, разнастайныя секс-сімвалы і інш.
 
Па свайму ўзроўню масавая культура стаіць звычайна ніжэй за [[Элітарная культура|элітарную культуру]] і народную культуру.<ref>Культуралогія (2003)</ref>
 
{{зноскі}}