Богінскае: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
дапаўненне
Радок 36:
 
Плошча 13,2 км². Даўжыня 9,1 км. Найбольшая шырыня 2,9 км. Даўжыня берагавой лініі 32,2 км. Найбольшая глыбіня 15 м, сярэдняя 4,7 м. Аб′ём вады 64,4 млн. м³. Плошча [[вадазбор]]у 914 км².<br />
[[Катлавіна]] возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, пераважна спадзістыя, паўночныя вышынёй да 12 м, стромкія, месцамі разараныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі [[Заліў|заліваў]]. Да ўсходняга берагу прымыкае маляўнічы лясны масіў. [[Бераг]]і нізкія, пясчаныя, паўднёвыя і паўднёва-заходнія забалочаныя, паўночна-заходнія і паўночныя зліваюцца са схіламі катлавіны. [[Мелкаводдзе]] да глыбіні 2 м пясчанае і пясчана-жвіровае. Глыбакаводная частка ложа возера выслана гліністым ілам і крэменязёмістым [[Сапрапель|сапрапелем]]. На возеры 8 [[Востраў|астравоў]] агульнай плошчай 32,5 га, 2 з іх (Гарадзішча і Церанцейка) — помнікі прыроды. Плошча вострава Церанцейка складае 6,2 га<ref name="ep5">{{кніга|загаловак=Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур |адказны=Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелСЭ|год=1986|том=5|старонкі=272|старонак=583|тыраж=10&nbsp;000}}</ref>.<br />
Возера [[Эўтрафікацыя|эўтрофнае]], праточнае. Каля берагоў і астравоў зарастае [[аер]]ам, хвашчом, [[Трыснёг звычайны|трыснягом]], [[Чарот азёрны|чаротам]], [[гарлачык]]амі. Праз возера працякае рака [[Рака Дрысвята|Дрысвята]], пры яе ўпадзенні пабудавана [[Богінская ГЭС|ГЭС]]. Упадае пратока з возера [[Возера Альбенаўскае|Альбенаўскага]]<ref name="ep">{{кніга|загаловак=Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1|адказны=Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелСЭ|год=1983|том=1|старонак=575|тыраж=10&nbsp;000}}</ref>.