Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Арцём Вярыга-Дарэўскі шмат сіл і часу аддаваў культурна-асветніцкай дзейнасці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатр, бібліятэкі і чытальні. У 1850-я арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку. Збіраў беларускі фальклор. Пасылаў допісы ў газету «Kurjer Wileński» і «Виленский вестник» ([[Вільня]]), «Słowo» ([[Пецярбург]]), часопіс «Ruch muzyczny» ([[Варшава]]). Стаў вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў». Першым пераклаў на беларускую мову паэму [[А. Міцкевіч]]а «Конрад Валенрод». Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы не знойдзены. Пры жыцці выйшла адзіная кніга на польскай мове «Гутарка пра сваяка». Грамадскі рэзананс мела паездка А. Вярыга-Дарэўскага ў 1858 у Вільню, дзе ён сустрэўся з віднымі прадстаўнікамі культуры. Тады ж быў запачаткаваны знакаміты «Альбом Вярыгі-Дарэўскага» (1858—1863), які стаў своеасаблівым літаратурна-грамадскім альманахам, дзе м.і. свае запісы пакінулі [[Уладзіслаў Сыракомля]], [[В. Каратынскі]], [[Адам Кіркор]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]].
 
У 1861—1862 браў удзел у патрыятычных дэманстрацыях у Віцебску, за што стаў аб'ектам пільнага нагляду жандараў. У [[1863]] адзін з кіраўнікоў узброенага выступлення на Віцебшчыне. Арыштаваны 6.5.1863, амаль два гады правёў пад следствам у віцебскай турме. Першапачаткова асуджаны на пажыццёвую катаргу, замененую 8 гадамі катаржных работ. У 1865 сасланы ва Усходнюю Сібір (саляварны завод ва Усоллі). З 1868 на пасяленні ў [[Іркуцк]]у. Памёр у Сібіры.
 
== Бібліяграфія ==