Mirage 2000: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Cyborg69 (размовы | уклад)
Адхілена апошняя 1 змена (Cyborg69) і адноўлена версія 1831983 Maksim L.: Лівія
Радок 77:
Індыйскія Mirage 2000 ужываліся ў [[Каргільская вайна|Каргільскім канфлікце]] 1999 года. «Міражы» здзейснілі больш за 500 вылетаў — 274 вылетаў зрабілі самалёты 1-й эскадрыллі, якія вырашалі задачы СПА і эскорту ўдарных самалётаў; болей 240 вылетаў зрабілі самалёты 7-й эскадрыллі, якія наносілі ўдары па наземных цэлях пад прыкрыццём знішчальнікаў [[МіГ-29]], імі было скінута больш 55 тон бомбаў. Сярод вылетаў 7-й эскадрыллі характэрныя ўдары па Манто-Дало, Тайгер-Хіл і вышыні 4388 у сектары Драс. На гары Манто-Дало ў сектары Баталік 17-га чэрвеня 1999 года ўдарам самалётаў 7-й эскадрыллі, якія выкарысталі некіраваныя бомбы, быў знішчаны галоўны пункт забеспячэння праціўніка, было ліквідавана больш 50 будынкаў і 100 чалавек. 24-га чэрвеня 1999 года на вяршыні гары Тайгер-Хіл кіраванымі авіябомбамі з лазерным навядзеннем, скінутымі з двух знішчальнікаў Mirage-2000, быў знішчаны штаб батальёна праціўніка — гэта быў першы выпадак баявога ўжывання КАБ індыйскімі ВПС. Тым жа днём быў здзейснены ўдар па гэтай жа цэлі некіраванымі бомбамі. 4-га ліпеня ўдар некіраванымі бомбамі быў упершыню нанесены па артылерыйскіх пазіцыях і лагеры забеспячэння на вышыні 4388 у сектары Драс. Наступная атака была выканана чатырма Mirage-2000 6-а ліпеня, было скінута 24 бомбы, а 10-га ліпеня тры самалёты скінулі яшчэ 15 некіраваных бомбаў. Гэтыя ўдары зламалі супраціў праціўніка, з-за высокіх страт сярод афіцэрскага складу істотна паслабілі яго кіраўніцтва.<ref>''Philip Camp.'' [http://www.bharat-rakshak.com/IAF/History/Kargil/PCamp.html The Mirage-2000 at Kargil] // Bharat Rakshak — The Consortium of Indian Military Websites [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу: http://www.bharat-rakshak.com/ — Дата доступу: 09.09.2014 </ref>
 
19 сакавіка 2011 года 4 самалёты Mirage 2000 у складзе французскіх ВПС ужываліся ў аперацыі [[Аперацыя «Odyssey Dawn»|«Odyssey Dawn»]] супраць войскаў Кадафі ў ЛібііЛівіі.
 
{{зноскі}}