Эталонная мадэль OSI: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выдаленне ўсяго зместу старонкі
Artificial123 (размовы | уклад)
др Праўкі аўтарства 79.214.142.252 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства M.L.Bot
Радок 1:
{{накід}}
'''Эталонная мадэль OSI''' ({{lang-en|Open Systems Interconnection Reference Model}}), абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі [[сеткавы пратакол|сеткавых пратаколаў]]. Гэтая мадэль дэманструе ўзроўневы падыход да [[камп'ютарная сетка|сеткі]], што аблягчае яе распрацоўку і разуменне прынцыпаў працы.
 
== Гісторыя ==
Эталонная мадэль OSI была распрацавана Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі ([[International Organization for Standardization]], ISO). Яна з'яўлялася першай спробай па ўвядзенню міжнароднага стандарта на стварэнне пратаколаў. У [[1995]] годзе мадэль была перагледжана.
 
== Структура ==
Мадэль OSI складаецца з 7-мі ўзроўняў. Выбар структуры грунтаваўся на наступных прынцыпах:
# Узровень павінен стварацца па меры неабходнасці наступнага ўзроўня абстракцыі;
# Кожны ўзровень мусіць выконваць адну пэўную функцыю;
# Выбар функцый для кожнага ўзроўня мусіць стварацца з улікам стварэння стандартызаваных міжнародных пратаколаў;
# Межы паміж узроўнямі мусяць выбірацца так, каб паток дадзеных паміж [[Сеткавы інтэрфейс|інтэрфейсамі]] быў мінімальным;
# Колькасць узроўняў павінна быць дастаткова вялікай, каб розныя функцыі не аб'ядноўваліся ў адным без неабходнасці і дастаткова малой, каб архітэктура не стала занадта вялікай;
 
У выніку мадэль уключала ў сябе наступныя ўзроўні: Фізічны, Перадачы дадзеных, Сеткавы, Транспартны, Сеансавы, Узровень прадстаўлення, Прыкладны.
 
=== Фізічны ўзровень ===
На фізічным узроўні адзінкай перадачы інфармацыі з'яўляецца біт. Асноўнымі пытаннямі, якімі займаецца гэты ўзровень, з'яўляюцца:
* Якім чынам павінны кадавацца/перадавацца адзіка і нуль (напруга, колькасць часу і г.д.);
* Ці можа перадача ісці ў 2-х напрамках адначасова;
* Як усталёўваецца і разрываецца сувязь;
* Якім чынам перадаецца сігнал (напр. колькасць правадоў у кабелі і функцыі кожнага з іх);
 
=== Узровень перадачы дадзеных ===
Узровень перадачы дадзеных займаецца перадачай "кадраў" (памер кадра можа змяняцца ад некалькіх соцен, да некалькіх тысяч байт). Мэта гэтага ўзроўня - забяспечыць безпамылковую перадачу дадзеных (з пункта гледжання вышэйшых узроўняў). Гэта забяспечваецца з дапамогай кадраў падцверджання, якія перыядычна адсылае прымаючы камп'ютар.
Сярод праблем, з якімі павінен змагацца гэты ўзровень, ёсць "праблема хуткага перадатчыка і маруднага прыёмніка" (калі перадаючы камп'ютар адсылае інфармацыю нашмат хучэй, чым прымаючы можа яе апрацоўваць), і ў выпадку шырокавяшчальных сетак праблема доступа да канала (гэтая праблема развязваецца з дапамогай увядзення дадатковага "падузроўня доступу да насіцеля).
 
=== Сеткавы ўзровень ===
Сеткавы ўзровень аперуе пакетамі. Асноўнай яго задачай з'яўляецца знаходжанне аптымальнага маршрута для пакета. Гэты ўзровень мусіць вырашаць такія праблемы, як перапаўненне канала з-за занадта вялікай колькасці перадаваемых дадзеных і перадача інфармацыі паміж рознымі сеткамі. У [[Шырокавяшчальныя сеткі|шырокавяшчальных сетках]] гэты ўзровень звычайна вельмі прымітыўны ці адсутнічае ўвогуле.
 
=== Транспартны ўзровень ===
Транспартны ўзровень прымае дадзеныя ад сеансавага ўзроўня, пры неабходнасці разбівае іх на больш дробныя кавалкі і перадае іх сеткаваму ўзроўню. Яго мэта - каб дадзеныя былі атрыманы менавіта ў той паслядоўнасці, у якой былі адпраўленыя.
Транспартны ўзровень з'яўляецца першым ўзроўнем, які наўпрост камунікуе з камп'ютарам-атрымальнікам (усе папярэднія ўзроўні таксама камунікавалі з прамежкавымі камп'ютарамі).
 
=== Сеансавы ўзровень ===
Сеансавы ўзровень адказвае за ўсталёўванне сувязі паміж 2-ма камп'ютарамі. Сярод яго функцый таксама ёсць такія як [[сінхранізацыя]], [[кіраванне дыялогам]] і [[кіраванне маркерамі]].
 
=== Узровень прадстаўлення ===
Гэты ўзровень займаецца семантыкай і сінтаксісам перадаваемай інфармацыі. Каб зрабіць магчымай камунікацыю паміж машынамі з розным прадстаўленнем дадзеных, неабходна прывесці іх да нейкага пэўнага стандартызаванага віда, што і робіць узровень прадстаўлення.
 
=== Прыкладны ўзровень ===
Прыкладны ўзровень з'яўляецца вышэйшым у іерархіі OSI і займаецца перадачай дадзеных паміж рэальнымі праграмамі. Ен уключае ў сябе шэраг папулярных пратаколаў, як, напрыклад, [[HTTP]]
 
== Крытыка ==
=== Час з'яўлення ===
===Тэхналогія===
=== Рэалізацыя ===
===Палітыка===
 
# [[Эндру Таненбаўм]], Камп'ютарныя сеткі. 4 выданне, Піцер, 2003 г.
 
 
 
[[Катэгорыя:Камп'ютарныя сеткі]]