Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
=== Склад БНК і мэты дзейнасці ===
[[File:Raman Skirmunt 1868-1939 - foto before 1920 AD.jpg|thumb|[[Раман Скірмунт]]]]
Утвораны ў [[горад Мінск|Мінску]] 27 сакавіка 1917 г. [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, 1917|З'ездам беларускіх нацыянальных арганізацый]] для рэалізацыі пастаноў з'езда — выпрацоўкі ў кантакце з [[Часовы ўрад, Расія|Часовым урадам Расіі]] асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі і падрыхтоўкі выбараў у Беларускую Краёвую Раду (плануемага найвышэйшага органа ўлады аўтаномнай Беларусі). Гэта быў максімум, чаго можна было патрабаваць у тагачасных умовах ад Часовага ўрада Расіі, які кантраляваў тэрыторыю цэнтральнай і ўсходняй Беларусі (з Мінскам) і адкладваў пытанне аб дзяржаўным уладкаванні Расіі да склікання [[Усерасійскі ўстаноўчы сход|Устаноўчага сходу Расіі]], аднак неафіцыйна стаяў на прынцыпе «адзінай і недзялімай Расіі»<ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 25.</ref><ref>Яскравым прыкладам таго была катэгарычная адмова Часовага ўрада Расіі прадаставіць у маі 1917 г. аўтаномію [[Украіна|Украіне]] і крайне негатыўная рэакцыя на абвяшчэнне Украінай сваёй аўтаноміі паводле [[Універсалы Украінскай Цэнтральнай рады|Універсала Украінскай Цэнтральнай рады]] ад 10 (23) чэрвеня 1917 г.</ref>.
 
На з'ездзе ў склад БНК былі выбраны 18 членаў: 10 асоб ад [[БСГ]], а астатнія ад іншых партый і арганізацый: [[Раман Скірмунт]], [[Павел Аляксюк]], [[Усевалад Фальскі]], [[Браніслаў Тарашкевіч]], [[Лявон Заяц]], [[Аркадзь Смоліч]], [[Эдвард Адамавіч Будзька|Эдвард Будзька]], [[Вінцэнт Гадлеўскі]], [[Яўсей Сцяпанавіч Канчар|Яўсей Канчар]], [[Іван Ігнатавіч Краскоўскі|Іван Краскоўскі]], [[Алесь Бурбіс]], [[Карусь Каганец|Казімір Кастравіцкі]], Бабарыкін, [[Фабіян Шантыр]], [[Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч|Міхаіл Кахновіч]], [[Вацлаў Іваноўскі]], [[Лявон Дубейкаўскі]], [[Зміцер Жылуновіч]]<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 30.</ref>. Быў абраны і прэзідыум БНК: Раман Скірмунт (старшыня), Павел Аляксюк (намеснік старшыні), Усевалад Фальскі (намеснік старшыні), Лявон Заяц (скарбнік), Браніслаў Тарашкевіч (пісар-сакратар)<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 30.</ref>. З'езд выбраў і дэлегацыю (на чале са Скірмунтам) для перагавораў з Часовым урадам Расіі аб аўтаноміі Беларусі<ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 23.</ref>.