Ашмянскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: be-x-old:Ашмянскае ўзвышша
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''АШМ{{*|Я}}НСКАЕ ЎЗВ{{*|Ы}}ШША''' — заходняя частка [[Беларуская града|Беларускай грады]]. Займае частку [[Астравецкі раён|Астравецкага]], [[Ашмянскі раён|Ашмянскага]], [[Смаргонскі раён|Смаргонскага]] раёнаў [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]], [[Валожынскі раён|Валожынскага]] і [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага]] раёнаў [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]].
 
Ашмянскае ўзвышша працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 100 км, з поўначы на поўдзень на 30-40 км (заходзіць часткова на тэрыторыю [[Літва|Літвы]], дзе яго называюць Мядзінінкскім узвышшам), плошча 3,2 тыс. км². На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з Нарачана-Вілейскай нізінай, на ўсходзе — з [[Мінскае ўзвышша|Мінскім узвышшам]], на паўднёвым захадзе — з Верхнянёманскай нізінай, на паўночным захадзе — з [[Лідская раўніна|Лідскай раўнінай]]. Усходнюю частку ўзвышша, якая адчляняецца [[даліна]]й [[Рака Заходняя Бярэзіна|Бярэзіны]], некаторыя даследчыкі адносяць да Мінскага ўзвышша. Над суседнімі нізінамі ўзвышаецца на 75-100 м. Найвышэйшы пункт узвышша — гара Мілідаўская (320 м над узроўнем мора) каля вёскі Мілідаўшчына Смаргонскага раёна). У рэльефе ўзвышша вылучаецца пяць град, выцягнутых у выглядзе дуг (кожная града шырынёй ад 1-1,5 да 5-7 км), што чаргуюцца з глыбокімі (да 40-50 м) паніжэннямі, на якіх трапляюцца озы.
 
Узвышша фарміравалася на працягу чатырох зледзяненняў. Найбольшы ўплыў зрабілі ледавікі сожскага зледзянення.
Радок 13:
 
[[be-x-old:Ашмянскае ўзвышша]]
[[ru:Ошмянская возвышенность]]