Віктар Цімафеевіч Тураў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +выява
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
{{вызнч|1=Віктар Цімафеевіч}} {{вызн|1=Ту́раў}} ([[25 кастрычніка]] [[1936]], [[Магілёў]] — [[5 лістапада]] [[1996]]), беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст.
 
Бацьку В. Турава у час Вялікай Айчыннай вайны расстралялі як партызана, сам В. Тураў разам з маці быў вязнем "сямейнага" канцлагера на Рэйне. З 1959 — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм», аўтар шэрагу дакументальных фільмаў і сюжэтаў у кіначасопісе «Савецкая Беларусь». Скончыў рэжысёрскі факультэт ВДІКУДІК (1961, майстэрня А. Даўжэнка і М. Чаўрэлі). Сябраваў з [[Уладзімір Высоцкі|Уладзімірам Высоцкім]]. Працаваў выкладчыкам Акадэміі мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
 
Народны артыст СССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) за фільм "Палеская хроніка. Ф. 1-й: Людзі на балоце", Дзяржаўнай прэміі Республікі Беларусь (1996) за "за ўклад у кінематограф". Таксама лаўрэат прэміі КФ рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1967) за лепшую рэжысёрскую працу, фільм "Я родам з дзяцінства", Прэміі Міністэрства абароны ПНР (1989) за фільм "Пераправа", Прэміі Беларускай дыяцэзіі Рускай Праваслаўнай Царквы (1989) за фільм "Высокая кроў". Дыпламант КФ рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1965, дыплом II ступені фільму і Прыз рэжысёру за лепшы дэбют) за фільм "Праз могілкі", УКФ (1977, спец. дыплом журы за рэжысуру) за фільм "Нядзельная ноч". Узнагароджаны прызам МКФ славянскіх і праваслаўных народаў "Залаты Віцязь" (1993) за рэжысуру, фільм "Чорны бусел")