Двухстворкавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак
вікіфікацыя
Радок 30:
Падзяляюцца на 3 надатрады, 14 атрадаў, 130 сучасных сямействаў, каля 1 тыс. родаў, 20 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах, саленаватых азёрах, у акіянах і морах Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. Донныя маларухомыя жывёлы. На Беларусі найбольш вядомы прадстаўнікі з родаў гарошынкі і шароўкі (каля 30 відаў), [[бяззубкі]] і [[перлаўкі]].
 
Даўжыня ад 2-3 мм да 1,5 м, маса да 250 кг (трыдакна). Ракавіна з дзвюх створак (адсюль назва). На спінным баку створкі звязаны эластычнай перамычкай (лігаментам), унутры — 1-2 мышцамі-замыкальнікамі (адуктарамі). У большасці двухстворкавых малюскаў патоўшчаны спінны край створак мае выступы (зубы), сукупнасць якіх утварае т.зв. замос. Створкі ракавіны ўнутры высланы 2 скурнымі складкамі — «мантыяй», між імі і целам мантыйная поласць. У некаторых малюскаў ([[жамчужніцы]], [[мідыі]], бяззубкі) іншародныя часцінкі, што трапляюць у поласць, абвалакваюцца слаямі перламутру і пераўгвараюцца ў [[жэмчуг]]. На брушным баку цела ў большасці відаў ёсць мускулісты выраст — нага, у многіх з бісусавай залозай, якая выдзяляе трывалыя ніці ([[бісус]]), з іх дапамогай малюск лрымацоўваецца да субстрату.
 
Пераважна раздэельналолыя, алладненне вонкавае.