Юрскі перыяд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Юрскі геалагічны перыяд''', ''Юра'', ''Юрская сістэма'', ''сярэдні перыяд [[мезазой|мезазоя]]'' пачаўся 185 млн гадоў назад, працягваўся 53 млн гадоў.
 
Упершыню адклады дадзенага перыяду былі апісаны ў Юры (горы ў [[Швейцарыя|Швейцарыі]] і [[Францыя|Францыі]]), адсюль і пайшла назва перыяду. Адклады таго часу даволі разнастайныя: [[вапняківапняк]]і, абломкавыя пароды, сланцы, магматычныя пароды, гліны, пяскі, кангламераты, якія сфармаваліся ў разнастайных умовах. Падзяляецца на 3 аддзелы (эпохі) і 11 ярусаў.
 
У юры ўзмацняюцца тэктанічныя рухі, асабліва на перыферыі [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]], фарміруюцца ўпадзіны Атлантычнага і Індыйскага акіянаў, значна праяўляецца наземны вулканізм (Усходняя Афрыка, [[Паўднёвая Амерыка]]). З адкладамі юрскай групы звязаны радовішчы вуглёў і нафты, каменнай і калійных солей, жалезных руд, фасфарытаў, у Беларусі — вапнякоў, вапняковых глін, мергеляў, бурых вуглёў і інш.