Ян Янавіч Глябовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
imported>Move page script
др [Wp/be]-спасылкі
Радок 3:
Паходзіў з роду смаленскіх баяр Глябовічаў герба "Ляліва". Нарадзіўся ў 1544 годзе ў сям'і ваяводы віленскага Яна Юр’евіча Глябовіча і Ганны Заслаўскай. Бацька памёр, калі Я.Я. было пяць год, апякунства над ім узяў гетман найвышэйны ВКЛ Мікалай Радзівіл Руды. Вывучаў вольныя мастацтвы ў адным з заходнееўрапейскіх універсітэтаў, затым паўтара гады быў пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, пасля пры двары вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. У 1563 ва ўзросце 19 гадоў паступіў на вайсковую службу, быў накіраваны ў полацкі гарнізон, удзельнічаў у абароне Полацку ад войскаў Маскоўскай дзяржавы, разам са сваім ўласным аддзелам ўдзельнічаў у вылазках, быў паранены і трапіў у палон. Іван IV, даведаўшыся што Я.Я. знаўца Бібліі, вёў з ім дыскусіі аб рэлігіі. У Маскве Я.Я. збіраў разведвальную інфармацыю і перапраўляў яе ў ВКЛ, пасля выкрыцця гэтай дзейнасці чакаў смерці, але быў памілаваны Іванам IV, які прапанаваў яму схіліць магнатаў ВКЛ да падтрымцы Маскоўскай дзяржавы, Я.Я. паабяцаў гэта і ў 1566 быў вызвалены, абмяняны на маскоўскага палоннага ў ВКЛ.
 
Вярнуўшыся ў ВКЛ Я.Я. адразу паведаміў вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту аб намерах Іван IV, вялікі князь апраўдаў яго учынак, але староста жамойцкі [[Wp/be/Хадкевіч, Ян Геранімавіч|Я.Г. Хадкевіч]] не аднакроць абвінавачваў у дзяржаўнай здрадзе і Я.Я. давялося звярнуцца да вялікага князя, каб той пацвердзіў апраўданне. Сварка з Я.Г. Хадкевічам амаль не дайшла да двубоя, яны памірыліся толькі пры абранні вялікім князем С. Баторыя (1576), калі абодва супрацьстаялі Радзівілам.
У 1571 прызначаны на пасаду кашталяна менскага ў новаствораным Менскім ваяводстве. Пабудаваў у Мінску кальвінскі збор. Быў адным з фундатараў кальвінскага збору ў Вільні.
У 1576 узначальваў дэлегацыю ВКЛ з патрабаваннямі да С. Баторыя. Удзельнічаў у вызваленні Полацка, у захопе Вялікіх Лук, аблоге Пскова.