Міхаіл Мікалаевіч Чыгір: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, ілюстрацыя
M.L.Bot (размовы | уклад)
др clean up, replaced: {{Главы ўрадаў Беларусі}} → {{Кіраўнікі ўрадаў Беларусі}} using AWB
Радок 38:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт|Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт народнай гаспадаркі]] ([[1970]]), спецфакультэт па міжнародных эканамічных адносінах пры Маскоўскім фінансавым інстытуце ([[1982]]).
 
З [[1970]] па [[1971]] Чыгір працаваў эканамістам у Салігорскім аддзяленні [[Дзяржбанк СССР|Дзяржбанка СССР]], у [[1971]]—[[1972]] — начальнікам крэдытнага аддзялення Бярэзінскага аддзялення Дзяржбанка, потым служыў у войску.
 
У [[1983]] годзе сям'я Чыгіроў пераехала ў [[Мінск]]. Тут Міхаіл Чыгір працаваў кіраўніком Маскоўскага аддзялення Дзяржбанка СССР, потым — кіраўніком Мінскай гарадской канторай Дзяржбанка СССР, затым стаў першым намеснікам старшыні кіравання «[[Аграпрамбанк]]а». Вянком кар'еры банкіра ён лічыць пасаду старшыні праўлення «[[Белаграпрамбанк]]а».
 
У [[1994]] годзе, пасля перамогі [[Лукашэнка]] на выбарах, Чыгір стаў першым прэм'ер-міністрам у прэзідэнцкай рэспубліцы. Працаваў у гэтай пасадзе да лістапада [[1996]] года.
 
Напярэдадні [[Рэферэндум у Беларусі, 1996|рэферэндуму]] гучна сышоў у адстаўку. Праз некаторы час пасля адстаўкі з'ехаў у [[Масква|Маскву]], дзе працаваў кіраўніком расійскага прадстаўніцтва еўрапейскага канцэрна «[[GЕА]]».
 
Вярнуўся ў [[Мінск]] пасля таго, як [[Вярхоўны Савет Беларусі|Вярхоўны Савет]] ініцыяваў [[Альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары, 1999|выбары]] прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (абвешчаныя на май [[1999]] г.). Вылучыўся ў ролі кандыдата на гэту пасаду, спадзяючыся такім шляхам вярнуць сваю краіну на дэмакратычны шлях развіцця. Аднак [[30 сакавіка]] [[1999]] г., незадоўга да выбараў, быў арыштаваны па абвінавачванні ў злоўжыванні службовым становішчам, перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, халатнасці (абвінавачванне ставілася да гадоў яго працы ў банкаўскай сферы і на пасадзе прэм'ер-міністра). [[30 лістапада]] [[1999]] г. была змененая мера пакарання пад падпіску аб невыездзу. [[19 мая]] [[2000]] [[Мінскі гарадскі суд]] прысудзіў тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады (адвакатам Міхаіла Чыгіра выступала яго жонка — [[Юлія Чыгір]]). Гэтае рашэнне адмяніў [[Вярхоўны суд]] ([[5 снежня]] [[2000]] г.), адправіўшы матэрыялы на дарасследаванне.
Радок 59:
Жанаты, двое дзяцей.
 
{{ГлавыКіраўнікі ўрадаў Беларусі}}
 
{{DEFAULTSORT:Чыгір}}