Лукомскі цмок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Amtin (размовы | уклад)
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Лукомскі цмок''' - — міфічная пачвара, якую паданні звязваюць з валуном ля вёскі [[Гогалеўка]] [[Чашніцкі раён|Чашніцкага раёну]].
 
Камень раней быццам меў адтуліну-акно, і [[цмок]] жыў унутры. Людзі прыносілі да валуна невялічкія грошы і прасілі цмока пашыць адзенне. А на другі дзень ужо забіралі гатовую вопратку. Звонку цмок выглядаў як чалавек, але часам прымаў выгляд [[Вясёлка, беларуская міфалогія|вясёлкі]] і падымаўся над [[Лукомскае возера|Лукомскім возерам]], смактаў з яго ваду і перапампоўваў на неба. Аднойчы ён паклаў вока на дзяўчыну, якая яго не любіла і баялася. І людзі навучылі яе, як расправіцца з істотай. Цмок асцерагаўся маланак. І аднойчы, перад тым як заснуць на полі, ён папярэдзіў дзяўчыну, каб тая пабудзіла яго, калі пачнецца навальніца. Сабраліся хмары, зазіхацелі маланкі, але дзяўчына не будзіла цмока. Раптам ён сам прачнуўся і, зразумеўшы здраду, пляснуў дзяўчыну далонню па твары, з-за чаго ў яе назаўсёды застаўся след. У наступнае імгненне цмока забіла маланка.
 
І раптам пачалася страшэнная залёва. З-за сцяны дажджу не было відаць белага свету. Людзі даведаліся, што трэба хутчэй закапаць цмока - — і бедствы скончацца. Так і зрабілі. Але падняўся вецер, які выдзьмуў цела забітага з-пад зямлі. Набліжаўся сусветны патоп. І толькі тады людзі ўспомнілі, што трэба, каб зямлю насілі маленькія дзеці ў торбачках. Так цмока пахавалі ў другі раз, і залёвы нарэшце спыніліся.
 
У паданні цмок паўстае адным з даглядчыкам прыроднага балансу, размеркавальнікам раўнавагі паміж зямной вадой і нябеснай. Таму яго смерць выклікае прыродную катастрофу. Як уладар воднай стыхіі ён супрацьпастаўляцца маланкам. Гэта паказвае на сувязь персанажа з вобразам язычніцкага бога [[Вялес|Вялеса]]а, які мог быць супернікам грамабоя [[Пярун|Пяруна]]а.
 
== Цікавыя факты ==
Валун, аб якім гаворыцца ў паданні, існуе і ў нашыя дні і вядомы як Змееў камень. Гэта адзін з самых вялікіх валуноў у Беларусі: яго даўжыня - — 9,8  м, вышыня - — 2,4  м.
 
== Літаратура ==
* Свяці, свяці, сонейка: Творы беларускага фальклору / Укладальнік І.  К.  Цішчанка; Уступны артыкул А. Грачанікава; Рэд. — Мн.: Юнацтва, 1997.
 
{{Беларуская міфалогія}}