Фрыцьёф Нансен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 71:
Да пачатку мая «''Вікінг''» падышоў да [[Шпіцберген]]а, паляванне ўвесь гэты перыяд была няўдалым. Судна пайшло на поўдзень, [[24 мая]] каманда наведала паўднёвае ўзбярэжжа [[Ісландыя|Ісландыі]], пасля чаго рушылі да [[Грэнландыя|Грэнландыі]]. Рух быў надзвычай складаным з-за велізарнай колькасці [[айсберг]]аў і бітага лёду, аднак Нансену ўдалося зрабіць важнае адкрыццё. Ён выявіў бураваты налёт на шматгадовым лёдзе і высветліў, што налёт складаецца з пылу і камячкоў [[Глей|глею]]. Узятыя ім пробы былі даследаваны толькі ў [[1888]] годзе і паказалі, што яны ўтрымліваюць мінеральныя ўкрапванні, перагной і часцінкі [[лішайнік]]аў, якія, імаверна, паходзяць з [[Сібір]]ы. Былі знойдзеныя і дыятамеі, што яшчэ больш пераканала Нансена, што паміж паўночным узбярэжжам Сібіры і ўсходнім узбярэжжам Грэнландыі існуе плынь{{sfn|Пасецкий|1987|с=24—25}}.
 
[[27 чэрвеня]] «''Вікінг''» апынуўся заціснуты суцэльнымі лядовымі палямі, пачаўся незапланаваны дрэйф. Шхуну зносіла на паўночны захад, часам яна аказвалася на адлегласці ў 12-13 міль ад грэнландскага ўзбярэжжа. Даследуючы айсбергі ў пачатку ліпеня, Нансен выявіў, што яны могуць пераносіць значныя колькасці мінеральнага матэрыялу, які дае ўяўленне аб геалагічнай будове недаследаваных абласцей Грэнландыі{{sfn|Пасецкий|1987|с=27—28}}. Нансен хацеў высадзіцца на ўзбярэжжы, але капытанкапітан Крэфтынг катэгарычна забараніў{{sfn|Пасецкий|1987|с=27—28}}.
 
Толькі [[16 ліпеня]] лёд стаў разрэджвацца, на шхуне развялі пары́, і [[18 ліпеня]] судна накіравалася да Нарвегіі. [[26 ліпеня]] Нансен вярнуўся ў [[Арэндал]]. У [[1884]] годзе ў «''Геаграфічным часопісе''» Нансен апублікаваў артыкул «''Уздоўж усходняга берага Грэнландыі''», у якім упершыню выявіўся яго талент пісьменніка{{sfn|Пасецкий|1987|с=27—28}}.