Ляпіс Трубяцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1:
{{Музычны калектыў
| Назва = Ляпіс Трубяцкі
| Подпіс =
| Ключ =
| Лога =
| Шырыня_лога =
| Фота = Siarhiej Michałok.jpg
| Апісанне_фота = Сяргей Міхалок. Канцэрт у клубе «Б1 Maximum»
| Шырыня_фота =
| Гады = [[1990]] — [[2014]]
| Краіна = Беларусь
| Горад = [[Мінск]]
| Мова = [[руская мова|руская]], [[беларуская мова|беларуская]], [[англійская мова|англійская]]
| Жанр =
| Жанры = [[рок-музыка|рок]], [[ска]], [[панк]]
| Псеўданім =
| Псеўданімы =
Радок 19:
| Лэйблы =
| Тэматыка =
| Склад = [[Сяргей Міхалок]]
[[Павел Булатнікаў]]
[[Руслан Уладыка]]
[[Дзяніс Стурчанка]]
[[Павел Кузюковіч]]
[[Іван Галушка]]
[[Аляксандр Старажук]]
| Былыя ўдзельнікі = Аляксандр Ролаў
Ягор Дрындзін
Уладзімір Елкін
Анатоль Зіневіч
Алег Ладо
Юрый Задзіран
Валерый Башкоў
Дзмітрый Свірыдовіч
Віталь Драздоў
Аляксей Зайцаў
Аляксей Любавін
| Сайт =

'''Ляпіс Трубяцкi'''<ref>[http://tuzin.fm/zhamerun/280/lapis---trubiackoj-ci-trubiacki-kamentar-movaznaucy.html Ляпіс — Трубяцкой ці Трубяцкі? (камэнтар мовазнаўцы)] — tuzin.fm, 19.11.2013</ref>, або '''Ля́пис Трубецко́й'''  — беларускі рок-гурт.

== Гісторыя гуртугурта ==

=== 1990—1995 ===
Гурт утварыўся ў лютым [[1990]] года. Даў свой першы канцэрт на фэсце «Тры колеры» ў [[Мінск]]у. Лідарам ад самага пачатку стаў студэнт Інстытуту культуры [[Сяргей Міхалок]]. Іншымі ўдзельнікамі першага складу былі бас-гітарыст калектыву Дзмітрый Свірыдовіч, гітарыст Руслан Уладыка і ўдарнік Аляксей Любавін.

Удзельнікі гуртугурта «Ляпіс Трубяцкой» збіраліся ў той час пераважна на канцэртах. Пераход групы ад «віртуальнага» існавання да «рэальнага» адбыўся пасля першага сур'ёзнага выступу групы на «Фэсце музычных меншасцей» у Доме настаўніка ў Мінску.

Яўген Калмыкаў (будучы дырэктар калектыву) стаў першым чалавекам, які прапанаваў музыкантам ганарар за сольнае выступленне (таксама першае) у [[1994]] на піўным шоу у кавярні «Время» (''«Час»'') у ДК [[Мінскі трактарны завод|Мінскага трактарнага завода]]. Прыкладна ў гэты час адбыўся і першы тур гуртугурта па [[Беларусь|Беларусі]] (на аўтобусе) у межах «Next Stop New Life», у якім гледачам прадстаўлялася сумесная з тэатрам «[[Бамбукі]]» (кіраўнік — Сяргей Міхалок) [[рок-опера]] «Заваёва космасу».

Затым у [[1994]] «Ляпіс Трубяцкой» ўлетку прыняў удзел у фэсце «КГ. Сердитый праздник», які праходзіў у мінскім Палацы спорту з удзелам расіян: «Чайф», «Два самолёта», «Чуфелла марзуфелла» і іншых. Крыху пазней музыкі апынуліся на прыдуманым мастаком Васілём Пачыцкім фэсце «Неизвестное кино Гагарина» («''«Невядомае кіно Гагарына»''»), дзе таксама выступалі «Зартипо» і «Хламкин едет в Израил». Поспех канцэрту навёў на думку аб выпуску касеты. У выніку быў зроблены запіс выступу ў «Альтэрнатыўным тэатры» падчас «Рок-абанемента», які выйшаў у Беларусі ў [[1995]] годзе пад назвай «Любови капец» (не блытаць са зборнікам [[1998]]).

Першы тыраж касеты склаў каля 100 штук, з якіх прададзена было толькі дваццаць (пазней, на хвалі поспеху «Ранетого сердца», яна была перавыдадзена). Але кожны ўсё яшчэ займаўся сваімі справамі: Яўген Калмыкаў працаваў у аб'яднанні «Клубный стиль», Сяргей Міхалок курыраваў клуб «Аддис-Абеба» і кіраваў тэатрам «Бамбукі» (усе акцёры — мужчыны, па аналогіі з японскім тэатрам «[[кабукі]]»). Склад быў той самы, хіба што бас-гітарысты часта змяняліся (Алег «Паганіні» Усціновіч, Алег Ладо).
Радок 42:
Усё рэзка змянілася ў 1996 пасля канцэрту ў Палацы шахмат і шашак. Менавіта там іх заўважыў кіраўнік «Комплексбанка» Яўген Краўцоў. Ён прапанаваў зрабіць запіс на сваёй студыі «Mezzo Forte». Прыкладна ў гэты час групу ўзмацнілі Ягор Дрындзін ([[труба]]), Віталь Драздоў ([[скрыпка]], [[вакал]]), Павел Кузюковіч ([[вальторна]]) і Аляксандр Ролаў ([[гітара]], сышоў праз паўгода). Вынікам стаў альбом «Ранетое сердце», афіцыйна прадстаўлены [[21 чэрвеня]] [[1996]] года на «Свяце музыкі» ў мінскім парку Горкага. Продажы «Ранетого сердца» білі ўсе беларускія рэкорды. Па розных ацэнках (касеты выдавалі ўсе хто хацеў, і дакладнай лічбы ніхто не ведае) тыраж склаў ад 20 да 30 тысяч асобнікаў.

Апафеозам узлёту стала трэцяя цырымонія ўручэння беларускіх музычных узнагарод «Рок-каранацыя-96». «Ляпісу Трубяцкому» дасталіся тры ўзнагароды з чатырох магчымых. «Лепшы аўтар тэкстаў года» (узнагарода падзеленая з Касяй Камоцкай з гуртугурта «[[Новае Неба]]»), «Альбом года» і «Лепшы гурт года» (так званая «Вялікая карона», што азначала, што «Ляпіс Трубяцкой» зараз — «рок-кароль»). У тым жа 1996 годзе, [[Васіль Шугалей]] адвёз касету гуртугурта ў Маскву, дзе да яе выявілі пэўную зацікаўленасць у «Тон студии Союз» (філіял «Союз»'у, які займаецца падрыхтоўкай праектаў да продажу іншым фірмам). Аднак за наступны год быў выдадзены толькі канцэртны запіс з прэзентацыі праграмы «Смяротнае вяселле».

=== 1998 ===
У лютым [[1998]] у Маскве выходзіць запісаны яшчэ ў 1997 «Ты кинула» з паловай старых і паловай новых песень. Падчас яго запісу з калектыву сыходзяць Алег Ладо і Віталь Драздоў. Першага спачатку ў якасці сесійнага музыканта замяняе Валерый Башкоў, але трохі пазней вяртаецца бас-гітарыст першага складу Дзмітрый Свірыдовіч. На месца Драздова прыходзіць другі вакаліст Павел Булатнікаў (былы ўдзельнік менскага дуэту «|Ліцэй»). Напрыканцы года беларускім рэжысёрскім тандэмам «Bolek & Lolek» (М.  Тымінько і А.  Церахаў) здымаецца першы ў гісторыі гуртугурта відэакліп — «Ау». Ён быў зроблены аматарскім чынам: з размаляваных на камп'ютары ўручную фотаздымкаў музыкантаў гуртугурта.

Альбом «Ты кинула» прыносіць групе неверагодны поспех у [[Расія|Расіі]] і краінах [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў|СНД]]. У вясну «Ляпіс Трубяцкой» здзяйсняе першыя за паўтары гады гастролі па Беларусі.

Напрыканцы 1998 года выйшаў альбом рэміксаў песняў гуртугурта «Ляпис-Дэнс», да стварэння якога самі музыкі не мелі ніякага дачынення, а ў жніўні па ініцыятыве Яўгена Краўцова быў выпушчаны зборнік «архіўных» запісаў гурта «Любови капец». Хітом робіцца запісаная ў 1996 для «Ранетого сердца» версія песні Алега Квашы «Зялёнавокае таксі», якая, у той жа час, ператвараецца ў падставу для скандалу, узнятага аўтарам песні напачатку [[1999]].

=== 1999—2000 ===
Увосень 1998 года пачынаецца падрыхтоўка матэрыялу для новага альбому. Альбом «Красота» выходзіць у маі [[1999]], і музыкі зноў пачынаюць актыўную гастрольную дзейнасць, значнае месца ў якой займае ўдзел у непалітычнай частцы туру «Так!» у верасні-кастрычніку. Увосень пачынаецца падрыхтоўка новага матэрыялу. Першая песня «Вінаградная лаза» запісваецца ў Мінску на студыі «Mezzo Forte» ў верасні і зводзіцца ў [[Францыя|Францыі]] англійскім прадзюсарам Віктарам Пендлберы.

Напачатку [[2000]] года студыя «Союз» перавыдала прыналежны ёй альбом «Красота» пад назвай «Всем девчонкам нравится…». У перавыданне ўвайшлі тры новыя песні — «Любовь повернулась ко мне задом» (''«Каханне павярнулася да мяне задам»''), «Крошка моя» (''«Лялечка мая»''; кавер-версія гітухіту «Руки вверх!») иі «Виноградная лоза» («Вінаградная лаза»). У гэты ж час выходзіць музычны фільм пра гурт «Усім дзяўчынкам падабаецца…». На гэтым супрацоўніцтва з «Союзам» на той момант скончылася.

У студзені [[2000]] у Мінску на студыі [[Першы нацыянальны тэлеканал|Беларускага тэлебачання]] запісваецца новы альбом назвай «Тяжкий». Падчас запісу дыску ў якасці запрошанага музыкі з'яўляецца Іван Галушка ([[трамбон]]), які праз некалькі месяцаў уліваецца ў склад гуртугурта ў якасці трэцяга ўдзельніка духавое секцыі (Я.  Дрындзін — труба, П.  Кузюковіч — трамбон). «Ляпісы» падпісваюць кантракт з расійскай рэкард-кампаніяй «Real Records», якая [[15 мая]] таго ж года выпускае іх новы альбом. Дыск выклікаў неадназначную рэакцыю. Праграмныя дырэктары маскоўскіх радыёстанцыяў вельмі неахвотна бралі ў свой эфір песні з «Тяжкага», MTV і ОРТ адмаўляліся круціць кліпы «Спорт мінуў», «Дружбак» і «Па алеях» (зняты з удзелам комік-трупы «Маскі-шоу»). Затое Арцемій Троіцкі назваў «Тяжкий» ''«лепшым, што было выдадзена ў Расіі ў 2000 годзе»''.

=== 2001—2002 ===
Першым сінглам з наступнага альбому стала песня «Галубы». Ролік, рэжысёрам якога стаў Ігар Пашкевіч (ён жа экранізаваў у 1999 «Яблыні»), здымаўся ў пачатку студзеня ў Мінску на Мінскім веласіпедным заводзе. Кліп быў узяты ў эксклюзіў MTV і ў сакавіку [[2001]] стаў самым ратуемым на гэтым канале відэаролікам.

У сакавіку таго ж года музыкі гуртугурта «Ляпіс Трубяцкой» сталі ініцыятарамі стварэння творчага аб'яднання «Дзеці Сонца». Мэта аб'яднання — прапагандаваць пазітыўную вясёлую музыку, незалежна ад таго, хто яе выконвае — прызнаныя зоркі ці таленавітыя пачаткоўцы. У мэтах пасоўванняпрасоўвання гэтай ідэі быў створаны аднайменны рэкорд-лэйбл «Дзеці Сонца», стылявыя прыярытэты якога — [[ска]], [[рэгі]], рага, «цыганшчына» і іншая «сонечная музыка». Да канца года выйшла два дыска. У творчае аб'яднанне «Дзеці сонца», увайшлі: «Ляпіс Трубяцкой», «Здоб ши здуб», «ТТ-34», «Крамбамбуля», «[[Мантана, гурт|Мантана]]», «Саша i Сирожа», «Піва ўдваіх».

Улетку 2001 быў зняты кліп на песню «Сочы», якая, як і «Галубы», мела вялікі поспех. У верасні выйшаў альбом «Юность» — самая паспяховы дыск ад часоў «Красоты».
Радок 68:

=== 2003—2005 ===
Першыя чарнавыя запісы для новага альбому зрабілі ў восені [[2002]], пасля чаго ў студзені [[2003]] з'ездзілі ў [[Кіеў]] да Яўгена Ступкі. Дзве песні з шасці запісаных увайшлі ў эксперыментальны самотнік «Чырвоны кальсоны» (май 2003), куды таксама ўвайшла вялікая колькасць рэміксаў ад сяброў гуртугурта.

Падчас запісу Аляксея Зайцава на бас-гітары замяняе Уладзімір Эгліціс з гуртугурта Карла Хламкіна. Прыкладна ў той самы час калектыў пакідае Ягор Дрындзін. Трубачом робіцца валтарніст Павел Кузюковіч.

Вынікам амаль гадавое працы стаў альбом «Золотые яйцы» (красавік [[2004]]), гучанне якога было прыкметна больш «незалежным», з досыць моцным уплывам ска і рэггейрэггі. Да часу яго выпуску было знята два відэакліпы. Першы, на песню «Раінька», стаў самай няўдалай працай Ігара Пашкевіча. Другі, выкананы ў тэхніцы пластылінавае анімацыі знялі браты Сідарукі.

Да выхаду альбому Сяргей Міхалок мяняе свае вонкавае аблічча. У жніўні 2004 з'явілася відэа на песню «Почтальоны», знятае амерыканскім рэжысёрам Кевінам Джэксанам. Самае дарагое і, мусіць, самае няўдалае відэа гурта.
Радок 81:
Разам з тым яшчэ ўлетку [[2005]] калектыў пачаў працу над сваім чарговым дыскам. Першыя новыя песні («Андрюша», «Харэ») былі прадстаўлены слухачам яшчэ да студыйнага запісу на фэстах «Нашэсце» ў [[Казахстан]]е і Расіі.

У першай палове [[2006]] у гурт вярнуўся адзін з заснавальнікаў калектыву — бас-гітарыст Дзмітрый Свірыдовіч (праўда, яму ізноў прыйшлося сыйсцісысці напрыканцы [[2006]], і тады яго замяніў Дзяніс Стурчанка). Трыумфальным можна назваць выступ «Ляпісаў» на «Таўрыйскіх гульнях» у маі [[2006]], дзе група выканала амаль усе свае хіты, а таксама некаторыя новыя кампазіцыі.

На працягу [[2006]] гурт шукаў саўндпрадзюсара для запісу новага матэрыялу, каб нарэшце ў поўнай меры рэалізаваць свае ска-панкавыя мары. Новым саўнпрадзюсарамсаўндпрадзюсарам стаў Віталь Цялезін («Океан Ельзи», «Братья Гримм» і іншыя). Альбом быў запісаны ў Кіеве з восені 2006 па вясну [[2007]]. Першым паўнавартасным сінглам з яго стала песня «Харэ», з трэш-кліпам ад рэжысёра і акцёра Уладзіміра Япіфанцава, які быў запушчаны ў пачатку 2007. Але галоўнай ударнай сілай альбому стала песня «Капітал» з апакаліптычным відэакліпам Аляксея Церахава (суаўтар кліпаў «Ау» і «Розочка»), прэм'ера якога адбылася ў Інтэрнэце. За першы месяц ролік прагледзелі каля 100 тысяч чалавек. Альбом «Капитал» выйшаў напрыканцы красавіка [[2007]] і стаў новым вітком у творчасці калектывакалектыву. Яго расійская прэзентацыя адбылася [[1 мая]] ў Маскве, украінская — [[17 мая]] ў Кіеве, а беларусы змаглі ўбачыць новую праграму [[2 чэрвеня]] ў [[Бабруйск]]у.

=== 2008—2009 ===
На цырымоніі ўручэння прэмій «Гукавая дарожка — 2008» у Маскве калектыў перамог адразу ў дзвюх намінацыях: «Рок» і «Гурт года».

«Ляпісы» ўпершыню патрапілі ў лік сушукальнікаў прэміі «Гукавая дарожка» (яна ж — «ZD Awards»), прычым адразу ў трох катэгорыях: «Рок», «Гурт года» і «Альбом года». Канкурэнтамі «Ляпісаў» былі: Земфіра, «Мумій Троль», «Акварыум», «Бі-2», «Горад 312», «Бумбокс», «Noize MC», «Quest Pistols» і нават [[Діма Білан]] (у намінацыі «Альбом года»). «Ляпісы» атрымалі дзве статуэткі, як лепшы гурт і лепшы рок-праект года.

[[7 сакавіка]] [[2009]] года ў маскоўскім спарткомплексе «Алімпійскі» мінула другая цырымонія ўзнагароджання прэміяй «Чартавы тузін. Топ 13» («Чартова дюжина. Топ 13»). Гэтая прэмія лічыцца галоўнай узнагародай у вобласці рускай рок-музыкі. Беларускі гурт «Ляпис Трубецкой» другі раз запар патрапіў у лік пераможцаў «Чартавага тузіну». Год назад «Ляпісы» атрымалі прэмію за кліп «Капітал», зняты рэжысёрам Аляксеем Церахавым. У 2009 годзе яны зноў патрапілі ў намінацыю «Відэакліп» — і зноў з ролікам Церахава «Огоньки».
Радок 94:
У пачатку сакавіка 2009 года пачаўся маштабны тур па Беларусі. Цэнтральны канцэрт беларускага туру адбыўся [[9 сакавіка]] ў Палацы спорту ў [[Мінск]]у ў прысутнасці каля 9000 гледачоў. Акрамя гэтага чакаюцца выступы ў [[Брэст|Брэсце]], [[Гродна]], [[Магілёў|Магілёве]], [[Гомель|Гомелі]], [[Наваполацк]]у, [[Салігорск]]у і [[Бабруйск]]у.

[[14 сакавіка]] 2009 года ў [[Маладзечна|Маладзечне]] прайшла 13-я цырымонія ўзнагароджання лепшых беларускіх музыкантаў «Рок-каранацыя». Крыштальныя кароны ўручаныя ў дзевяці намінацыях. Тры з іх дасталіся гурту «Ляпіс Трубяцкой»: «Песня года» («Зорачкі»), «Альбом года» (''«Manifest»'') і вялікая рок-карона — «Гурт года».

== Склад ==