Фрыцьёф Нансен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 250:
[[Файл:Johansen1893.jpg|thumb|left|Ялмар Ёхансен у адзенні з воўчага футра]]
 
[[16 лістапада]] 1894 года Нансен абвясціў камандзе, што пакідае судна ў будучым годзе{{sfn|Фрам1|1956|с=307}}. «''Фрам''» да таго часу знаходзіўся ў 750 км ад [[Мыс Флігелі|мыса Флігелі]] і на адлегласці прыкладна 780 км ад Паўночнага полюса{{sfn|Фрам1|1956|с=307—308}}. Нансен разлічваў, што ў паход пойдуць два чалавекі, 28 сабак з грузам 1050 кг (па 37,5 кг на сабаку). Пасля дасягнення полюса (на гэта адводзілася 50 сутак) можна будзе пайсці альбо на [[Шпіцберген]], альбо на [[Зямля Франца-Іосіфа|Зямлю Франца-Іосіфа]]. У спадарожнікі Нансен азначыў Ялмара Ёхансена — самага дасведчанага лыжніка і каюра уў экспедыцыі. Прапанова яму была зроблена 19 лістапада, і ён адразу ж пагадзіўся{{sfn|Фрам1|1956|с=315}}.
 
Наступныя месяцы былі прысвечаны ліхаманкавым зборам. Трэба было пабудаваць індывідуальныя нарты і каякі па эскімоскім узоры. З [[3 студзеня|3]] па [[5 студзеня]] [[1895]] года «''Фрам''» выпрабаваў наймацнейшыя за ўсю экспедыцыю лядовыя сціскі, так што каманда гатовая была эвакуявацца на лёд. Галоўнай небяспекай былі [[таросы]], якія маглі ўсёй масай абрынуцца на палубу, з такім грузам у сотні тон «''Фрам''» не змог бы падняцца з лядовага ложа (лёд вакол судна меў таўшчыню 9 м){{sfn|Фрам1|1956|с=341}}. Да канца студзеня экспедыцыю вынесла плынямі на шырыню {{nobr|83° 34′ пн. ш}}. Тым самым быў пабіты рэкорд Грылі 1882 года — {{nobr|83° 24′ пн. ш.}}{{sfn|Фрам1|1956|с=346}}