Фрыцьёф Нансен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 387:
{{пачатак цытаты}}Палітыкам Нансена зрабілі час і абставіны. Сам ён аддаў перавагу б цалкам прысвяціць сябе навуковай працы, і зусім не славалюбівыя задумы прымусілі яго прыняць актыўны ўдзел у барацьбе за скасаванне уніі, а затым у стварэнні першай канстытуцыі незалежнай Нарвегіі{{sfn|Нансен-Хейер|1973|с=166}}.{{канец цытаты}}
 
Нансен цікавіўся палітыкай з ранняга ўзросту — яшчэ ва ўзросце 17-ці гадоў пабываў з бацькам і старэйшымі братамі на сходзе ў Крысціяніі [[13 сакавіка]] [[1879]] года, прысвечаным [[Сцяг Нарвегіі|нарвежскаму сцягу]]. Бацька і ўсе сваякі Нансена былі уніяністаміўніяністамі, прычым Бальдур Нансен нават уступіў з гэтай нагоды ў палеміку з [[Б'ёрнсцернэ Б'ёрнсан|Б'ёрнсанам]]. Малодшы брат Фрыцьёфа Аляксандр ва ўніверсітэце ўзначальваў прашведскі рух студэнтаў{{sfn|Будур|2011|с=218}}. Шведска-нарвежскія супярэчнасці абвастрыліся ў самым пачатку 1890-х гадоў, прычым фармальнай нагодай для іх паслужыла пытанне аб уласнай консульскай службе Нарвегіі<ref name="Norge, Sverige & unionen">[http://www.nb.no/baser/1905/tidsl_e.html Norge, Sverige & unionen]</ref>. Нансен уважліва сачыў за ходам палітычнай барацьбы і, стаўшы сімвалам нацыянальнага адраджэння Нарвегіі, уключыўся ў барацьбу за пашырэнне правоў роднай краіны. Яшчэ ў перыяд падрыхтоўкі плавання на «''Фраме''» Нансен апублікаваў у лонданскай «''[[Таймс, Брытанія|Таймс]]''» некалькі артыкулаў, у якіх тлумачыў еўрапейскай публіцы сапраўдны статус Нарвегіі ў уніі (да таго Нарвегія паказвалася мяцежнай краінай, накшталт [[Ірландыя|Ірландыі]]){{sfn|Нансен-Хейер|1973|с=167}}. Ён вярнуўся да гэтага пытання ў [[1898]] годзе, апублікаваўшы ў «''Таймс''» грунтоўны разбор канстытуцыйнай барацьбы Нарвегіі супраць Швецыі{{sfn|Нансен-Хейер|1973|с=168}}.
 
На думку Т. А. Шрадэр, упершыню са справамі вялікай палітыкі Нансен апынуўся звязаны падчас першага візіту ў Расію ў красавіку 1898 года<ref>[http://www.norge.ru/schrader/ Т. А. Шрадер. Норвежские полярные исследователи — гости Санкт-Петербурга (на рубеже ХIХ- ХХ веков)]</ref>. У Санкт-Пецярбургу ён быў меў аўдыенцыю ў [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалая II]], падчас якой абмяркоўвалася пытанне аб неўмяшанні Нарвегіі ў выпадку расійска-шведскага канфлікту. Па просьбе прэм'ер-міністра Ю. Сцеена Нансен даследаваў магчымасці перагляду гандлёвых пагадненняў паміж Расіяй і нарвежска-шведскай дзяржавай і сустракаўся з міністрам фінансаў [[Сяргей Юльевіч Вітэ|С. Ю. Вітэ]]. Перамовы завяршыліся няўдала, пра што Нансен тэлеграфаваў з [[Вена|Вены]], баючыся, што за ім маглі сачыць выведвальныя органы{{sfn|Будур|2011|с=206—207}}.