Фрыцьёф Нансен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 297:
[[Файл:NansenJohansen.jpg|thumb|right|Нансен (злева) і Ёхансен (справа) 17 чэрвеня 1896 года на мысе Флора ля базы Джэксана.]]
 
Джэксан пры першай сустрэчы быў упэўнены, што «''Фрам''» загінуў, а Нансен і Ёхансен — адзіныя, хто выжылі{{sfn|Фрам2|1956|с=215}}. Неўзабаве ён пераканаўся ў сваёй памылцы, як са слоў і дзённікаў Нансена, так і з вынікаў медычнага агляду. На базе Джэксана ўзважванне паказала, што пасля цяжкай зімоўкі і пераходу Нансен дадаў у вазе 10 кг, а Ёхансен — 6 кг. Нансен пісаў: «''Такое, такім чынам, дзеянне зімы пры харчаванні адным мядзведжым мясам і салам ўу арктычным клімаце. Гэта зусім не падобна на досвед іншых палярных падарожнікаў…''»{{sfn|Фрам2|1956|с=216}}. Палярнікі больш за месяц правялі на мысе Флора, абвыкаючы да цывілізаванага жыцця і займаючыся геалагічнымі даследаваннямі. Супастаўленне карт Нансена і Джэксана дазволіла ўдакладніць памеры архіпелага. Акрамя таго, аказалася, што ў сакавіку Джэксан не дайшоў да зімоўя Нансена і Ёхансена ўсяго 35 міль, так як у яго не было сродкаў для пераадолення разводдзяў. [[26 ліпеня]] 1896 года на мыс Флора прыбыла яхта ''Windward'', на якой Нансен і Ёхансен вярнуліся ў [[Нарвегія|Нарвегію]], ступіўшы на зямлю Вардзё [[13 жніўня]]. Нансен неадкладна адправіў тэлеграму прэм'ер-міністру Ф. Хагерупу, якая завяршалася словамі: «''Вяртання „Фрама“ чакаю ў гэтым годзе''»{{sfn|Фрам2|1956|с=234}}. Планы Нансена цалкам апраўдаліся: «''Фрам''» прыбыў у Ск'ервё 20 жніўня, не зведаўшы ніякіх пашкоджанняў і з камандай у поўным складзе{{sfn|Фрам2|1956|с=236}}.
 
=== Падчас адсутнасці Нансена ===