Фрыцьёф Нансен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 535:
[[Файл:Bundesarchiv Bild 102-09772, Fridjof Nansen.jpg|thumb|left|Нансен у 1930 годзе.]]
 
Паслядоўнае ажыццяўленне ідэалаў ўу жыццё часта з цяжкасцю пераносілася людзьмі навакол яго. Дачка Нансена — Ліў — успамінала, што ўсім было б нашмат лягчэй, калі б Нансен не трымаў сваіх дзяцей у строгасці, аднак сам ён меркаваў, што такім чынам выхоўвае ў дзецях характар{{sfn|Нансен-Хейер|1973|с=245}}. Ён ніколі не эканоміў на ахвяраванні людзям мастацтва і ўсім, якія жылі ў нястачы, аднак сям'ю трымаў у спартанскай абстаноўцы{{sfn|Будур|2011|с=214—215}}.
 
Асаблівасці характару Нансена адзначалі і яго спадарожнікі па экспедыцыям. Напрыклад, пасля таго, як «''Фрам''» пакінуў Вардзё ([[22 ліпеня]] [[1893]] года), Нансен выявіў, што знікла адна бутэлька [[піва]] з бартавых запасаў. Каманду пастроілі на палубе, і Нансен выказаў свой гнеў — у першы і апошні раз за ўсю экспедыцыю. Бутэлька, аднак, так і не знайшлася. Нарвежскі пісьменнік Т. Санес, каментуючы гэты эпізод, адзначаў, што «''Нансен… у побыце быў просты і таварыскі, аднак станавіўся суровым і замкнёным, ці ледзь не рэзкім, калі нешта рабілася не так, як яму здавалася патрэбным''»{{sfn|Саннес|1991|с=90—91}}. Свердруп, паводле выразу Н. Будур, «''пырскаў атрутай''», апісваючы ў дзённіку падрабязнасці выхаду Нансена да Паўночнага полюса. Паводле яго слоў, «увесь экіпаж стаміўся ад свайго „важака“, яго змрочнасці і пануры, а таксама бясконцага эгацэнтрызму»{{sfn|Будур|2011|с=170}}. Гэтыя рысы Нансена падкрэслівала і яго другая жонка — Сігрун Мунтэ. У адным з лістоў яна паказвала (звяртаючыся да сяброўкі): «''Ніколі не спрачайся з Нансенам, гэта цалкам немагчыма''»{{sfn|Будур|2011|с=315}}.