Мітынг-рэквіем «Дзяды» 30 кастрычніка 1988 года: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мітынг-рэквіем «Дзяды»''' адбыўся 30 кастрычніка 1988 года ў Мінску, быў разагнаны мі...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Арганізацыю мітынгу ўзяло на сябе Таварыства маладых літаратараў пры [[Саюз пісьменнікаў Беларусі|Саюзе пісьменнікаў Беларусі]] [[Тутэйшыя, суполка|«Тутэйшыя»]] на чале з [[Алесь Бяляцкі|Алесем Бяляцкім]]. 14-17 кастрычніка 1988 года Алесь Бяляцкі і [[Анатоль Сыс]] звярнуліся ў выканаўчыя камітэты раённых Саветаў народных дэпутатаў і ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, каб атрымаць дазвол на правядзенне шэсця і гістарычна-літаратурнага беларускага свята-мітынгу «[[Дзяды]]», на якім меліся ўшанаваюць памяць продкаў. Арганізацыяй мітынгу заняліся таксама новаствораныя 19 кастрычніка 1988 года «[[Мартыралог Беларусі]]» і аргкамітэт па стварэнні [[БНФ Адраджэньне|Беларускага Народнага Фронта]] пад кіраўніцтвам [[Зянон Пазняк|Зянона Пазняка]].
 
24-25 кастрычніка ўладамі былі дадзены адмовы ў правядзенні мітынгу (афіцыйнае рашэнне Мінгарвыканкама надрукаваў «Вечерний Минск»). Арганізатары мітынгу былі выкліканы 26 кастрычніка ў пракуратуру Мінска, дзе іх афіцыйна папярэдзілі аб магчымым парушэнні заканадаўства. Ініцыятары мітынгу тым часам наладзілі інфармаванне пра будучую акцыю, выкарыстоўваючы ў т.л. распаўсюджванне ўлётак (28 кастрычніка за такое распаўсюджванне быў затрыманы [[Алесь Пушкін]]).
 
== Падзеі 30 кастрычніка ==