Іл-28: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Cyborg69 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Cyborg69 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 49:
 
== Апісанне канструкцыі ==
[[Выява:Airforce Museum Berlin-Gatow 448.JPG|thumb|200px|Выгляд на самалёт спераду. Добра бачна абцякальнікі скрынкі агрэгатаў рухавікоў [[ВК-1]]]]
У канструкцыі самалёта шырока ўжываўся алюмініевы сплаў (дзюраль) Д16Т. Сілавы набор фюзеляжа са шпангоўтаў і стрынгераў. Кабіна герметызавана і гукаізалявана. Крыло простае, трапецападобнае, манаблочнае двухланжэроннае, з кутом усталёўкі 3 град і папярочным V 38 хвіл. Профіль крыла — СР-5С з адноснай таўшчынёй 12 %. Механізаванне крыла — звычайныя закрылкі з кутом адхілення 50 град. на пасадцы і 20 — на ўзлёце. Для кіравання па нахіле выкарыстоўваліся элероны. Кіль і стабілізатар стрэлападобныя, сіметрычнага профілю NACA-00. Кут стрэлападобнасці кіля па лініі фокусаў — 41 град, стабілізатара — 30 град. Кіраванне трымерам руля кірунку і элеронаў — электрычнае, трымера РВ — механічная тросавая праводка і шасцяроністыя механізмы.
 
Рухавікі ВК-1 усталяваны ў гандолах пад крылом. Кіраванне рухавікамі — з дапамогай тросавай праводкі. Раскрутка рухавікоў пры запуску ад электрастартараў. Паліўная сістэма знаходзіцца з фюзеляжных мяккіх гумовых баках агульнай ёмістасцю 7908 л.
[[Шасі]] трох апорнае, з паветрана-алейнай амартызацыяй. Гідраўлічная вадкасць амартызатараў — спірта-гліцэрынавая сумесь Іл-660. Пярэдняя нага прыбіраецца назад у фюзеляж, асноўныя стойкі — наперад, у мотагандолы. Кіраванне прыбіраннем-выпускам шасі — ад паветранай сістэмы, пазней замененае на гідраўліку.
 
Гідрасістэма ўжываецца для прывода тармазоў колаў на асноўных стойках і прывода закрылкаў. Гідрапомпа ўсталяваная толькі на левым рухавіку. В якасці працоўнай вадкасці ўжываецца масла МВП, каля 45 літраў. В выпадку адмовы гідрасістэмы ад пнеўмасістэмы можна выпусціць закрылкі і скарыстаць аварыйнае тармажэнне колаў. Таксама паветрам адкрываліся форткі грузаадсека (бамбалюка). Помпы паветранай сістэмы ўсталяваны на абодвух рухавіках, апроч таго, ёсць аварыйныя балоны са сціснутым паветрам.
 
У якасці крыніц электраэнергіі на самалёце ўсталяваны два стартар-генератара сталага току ГСР-9000 і дзве акумулятарныя батарэі 12-А-30.
 
Радыёабсталяванне самалёта — РЛС ПСБН-Н, радыёкомпас АРК-5, радыёвышынямеры РВ-2 і РВ-10, радыёстанцыя РСИУ-3М, радыёлакацыйны адказнік СРО, перамоўная прылада СПУ-5.
 
Прыборнае абсталяванне — гірапоўкомпас ГПК-46, авіягарызонт АГК-47Б, гірамагнітны компас ДГМК-3, навігацыйны візір АБ-52, магнітны компас ХІ-11, паказальнік павароту УП-2, гадзіннікі АВР-М і АЧХО, вышынямер ВД-17, паказальнік хуткасці КУС-1200, паказальнік ліку М — МА-0,95. Таксама меўся аўтапілот АП-5.
 
На выведніках усталёўвалася фотаабсталяванне: тры АФА-33, АФА-75МК, АФА-БА-40, для перспектыўнай здымкі. Начныя НАФА-31/50 і НАФА-31/25 былі сінхранізаваны з фатаграфічнымі бомбамі ФОТАБ-50-35/100-60 і асвятляльнымі САБ-100-55/1000-35. Інфармацыя з экрана РЛС ПСБН фіксавалася фота-прыстаўкай ФРЛ-1М. Надалей РЛС ПБСН была заменена на РЛС «Курс» (Пастанова Ураду ад 12 снежня 1953 года). На выведнікі таксама ставіўся кантэйнер з дыпольнымі адбівальнікамі тыпу АСО-28 і апаратура перашкод «Натрый».
[[Выява:Iljušin IL-28R (NH-4) K-SIM 08.jpg|thumb|Кармавая турэль са спаранымі гарматамі [[НР-23]]]]
Бомбавае ўзбраенне самалёта ўлучала 12 бомбаў ФАБ-100 ці 8 ФАБ-250М46 ці дзве ФАБ-500М46 ці адну ФАБ-1500М46 (ФАБ-3000М46), у грузаадсеку. На тарпеданосец Іл-28Т можна была падвесіць адну рэактыўную тарпеду РАТ-52 у груза-адсек ці міны — АМД-500, АМД-1000, «Ліра», «Дзясна» і інш. Надалей ужывалася вонкавая падвеска для дзвюх тарпед. Для тарпедакідання выкарыстоўваўся прыцэл ПТН-45, для ўсталёўкі якога давялося змяніць шкленне кабіны штурмана. Стралковае ўзбраенне ўлучала дзве нерухомыя гарматы НР-23 у насавой частцы фюзеляжа (на тарпеданосцах і выведніках стаяла адна насавая гармата) і дзве гарматы ў кармавой дыстанцыйнай устаноўцы Іл-К6 (Іл-К8) з гідраўлічным прыводам.
 
Усе самалёты афарбоўваліся «серабранкай», пастаўляныя на экспарт — у розныя віды камуфляжу. Прыборныя дошкі чорнага колеру, нішы шасі і грузаадсек фарбаваліся ў шэры колер ці проста не фарбаваліся (толькі грунтоўка светла-зялёнага «травянога» колеру).
 
На стаянцы з-за адсутнасці ціску ў гідрасістэме ствалы гармат у карме самаадвольна апускаліся ўніз.
 
З-за адсутнасці аўтаматыкі запуску і распальвання рухавікоў усе аперацыі даводзілася выконваць ручна, штораз рызыкуючы «спаліць» рухавік. Бо існаваў істотны роскід параметраў для кожнага пэўнага рухавіка, то часта запуск перад вылетам вырабляў не лётчык, а тэхнік, як асоба найболей дасведчаная.
== На ўзбраенні ==