Мітынг-рэквіем «Дзяды» 30 кастрычніка 1988 года: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Ініцыятарамі правядзення мітынгу выступілі арганізацыі, якія на той час называлі «нефармаламі». На хвалі «перабудовы» яны займаліся пытаннямі рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў, літаратуры, а таксама абароны навакольнага асяроддзя, паступова, аднак, пераходзячы да палітычных пытанняў.
 
Першая масавая акцыя па адзначэнні [[Дзяды|Дзядоў]] у Беларусі адбылася ў 1987 годзе ў Мінску ў [[Парк імя Янкі Купалы|парку імя Янкі Купалы]], ладзілі яе моладзевыя суполкі — [[Тутэйшыя, суполка|«Тутэйшыя»]], [[Талака, таварыства|«Талака»]]. 29 кастрычніка 1987 споўнілася 50 гадоў з часу расстрэлу вялікай групы беларускай інтэлігенцыі. Таму разам з аднаўленнем народнай традыцыі арганізатары мелі на ўвазе і антысталінскі (і нават антысавецкі) падтэкст<ref>[http://www.svaboda.org/content/alies-bialiacki-dziady/27336319.html svaboda.org]</ref>.
 
Арганізацыю мітынгу-рэквіему ў 1988 годзе ўзяло на сябе Таварыства маладых літаратараў пры [[Саюз пісьменнікаў Беларусі|Саюзе пісьменнікаў Беларусі]] [[Тутэйшыя, суполка|«Тутэйшыя»]] на чале з [[Алесь Бяляцкі|Алесем Бяляцкім]]. 14-17 кастрычніка 1988 года Алесь Бяляцкі і [[Анатоль Сыс]] звярнуліся ў выканаўчыя камітэты раённых Саветаў народных дэпутатаў і ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, каб атрымаць дазвол на правядзенне шэсця і гістарычна-літаратурнага беларускага свята-мітынгу «Дзяды», на якім меліся ўшанаваюць памяць продкаў. Арганізацыяй мітынгу заняліся таксама новаствораныя 19 кастрычніка 1988 года «[[Мартыралог Беларусі]]» і аргкамітэт па стварэнні [[БНФ Адраджэньне|Беларускага Народнага Фронта]] пад кіраўніцтвам [[Зянон Пазняк|Зянона Пазняка]].
Радок 13:
Улады, кінулі вялікія сілы з мэтай недапушчэння правядзення мітынгу. Для нясення службы 30 кастрычніка былі задзейнічаны 600 міліцыянтаў не толькі Мінскага гарнізона, але і курсанты навучальных устаноў МУС СССР, 30 міліцэйскіх, а таксама 2 пажарных машыны.
 
Кульмінацыя падзей 30 кастрычніка 1988 года ў раёне сквера па [[Вуліца Каліноўскага, Мінск|вул. Каліноўскага]] (каля Маскоўскіх могілак) здарылася пасля 14 гадзін. МітынгГрамадзяне, быўшто крочылі каб адзначыць Дзень памяці продкаў ва ўрочышчы [[Курапаты]], былі жорстка разагнаны міліцыянтамі, якія выкарыстоўвалі газ «чаромха», а таксама гумавыя дубінкі. Затрымалі 72 чалавекі. Разгон мітынгу непасрэдна курыраваў тагачасны [[міністр унутраных спраў БССР]] [[Віктар Піскароў]].
 
== Вынікі ==
Ініцыятары мітынгу ўсю віну за разгон узлажылі на ўлады, назваўшы гэта праявай сталінізму. Разгон акцыі быў негатыўна ўспрыняты многімі творчымі саюзамі, прадстаўнікамі інтэлігенцыі. Прававую адзнакуацэнку падзеям 30 кастрычніка 1988 г. дала адмыслова створаная камісія на чале са Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР [[Георгій Таразевіч|Георгіем Таразевічам]]. Вынікам дзейнасці камісіі стала пастанова Прэзідыума ад 14 лістапада 1988 г., у якой арганізатары мітынгу вінаваціліся ў тым, што жадалі выкарыстоўваць шэсце ў мэтах, якія ''не маюць нічога агульнага з рытуалам памінання'', нягледзячы на атрыманую забарону.
 
30 кастрычніка 1988 года прайшоў першы ў найноўшай гісторыі Беларусі масавы мітынг, арганізаваны «знізу». Аднак падзеі пацвердзілі, што кіраўніцтва [[КПСС]] не мела намеру занадта аслабляць кантроль над грамадствам. Адносіны паміж уладамі і нефармальным, альтэрнатыўным рухам у Беларусі перайшлі ў стадыю адкрытай варожасці.