Мітынг-рэквіем «Дзяды» 30 кастрычніка 1988 года: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
== Падзеі 30 кастрычніка ==
Улады, кінулі вялікія сілы з мэтай недапушчэння правядзення мітынгу. Для нясення службы 30 кастрычніка былі задзейнічаны 600 міліцыянтаў не толькі Мінскага гарнізона, але і курсанты навучальных устаноў МУС СССР, 30 міліцэйскіх, а таксама 2 пажарных машыны.
 
У дзень акцыі ўлады спынілі рух двух апошніх станцыяў метро, і яе ўдзельнікі мусілі гэтыя дзве станцыі ісці пехатой.
 
Кульмінацыя падзей 30 кастрычніка 1988 года здарылася пасля 14 гадзін ў раёне сквера па [[Вуліца Каліноўскага, Мінск|вул. Каліноўскага]] (каля Маскоўскіх могілак). Грамадзяне, што крочылі каб адзначыць Дзень памяці продкаў ва ўрочышчы [[Курапаты]], былі жорстка разагнаны міліцыянтамі, якія выкарыстоўвалі газ «чаромха», а таксама гумавыя дубінкі. Затрымалі 72 чалавекі. Разгон мітынгу непасрэдна курыраваў тагачасны [[міністр унутраных спраў БССР]] [[Віктар Піскароў]].