Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Беларускі хрысціянскі палітычны рух паўстаў у пачатку [[XX ст.]] ў асяродках беларускіх студэнтаў-[[тэалогія|тэолагаў]] і семінарыстаў. Хрысціянская дэмакратычная злучнасць (ХДЗ) заснавана ў маі [[1917]] г. у [[Петраград]]зе. Напачатку ХДЗ аб'ядноўвала невялікія гурткі беларускай інтэлігенцыі з настаўнікаў, слухачоў Пецярбургскай духоўнай акадэміі ([[Беларускі гурток студэнтаў Пецярбургскай каталіцкай духоўнай акадэміі]] створаны ў 1913 г.), клерыкалаў [[Мінск]]а.
 
Заснаванне ХДЗ садзейнічала актывізацыі грамадска-палітычнай дзейнасці каталіцкага духавенства непасрэдна на Беларусі. На з'ездзе беларускага каталіцкага духавенства 24-25 мая 1917 г. у Мінску адным з галоўных пытанняў была дзейнасць беларускай каталіцкай партыі (дакладчык [[В. Гадлеўскі]]). У прынятай рэзалюцыі адзначалася, што «з'езд дамагаецца аўтаноміі ў Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспубліцы». Прадстаўнікі хрысціянскіх дэмакратаў уваходзілі ў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт]], удзельнічалі ў [[Першы Усебеларускі з'езд|Першым Усебеларускім з'ездзе]] ў МенскуМінску ў снежні 1917 г. У [[1918]] г. хрысціянскія дэмакраты віталі акт абвяшчэння незалежнай беларускай дзяржавы — [[БНР]].<ref>http://bchd.info/modules.php?name=Pages&page=13</ref>
 
[[Файл:Лідары_БХД.jpg|thumb|Лідары БХД. Сядзяць злева направа: [[Адам Станкевіч]], [[Язэп Германовіч]], [[Вінцэнт Гадлеўскі]]. Вільня. 1930-я гады. БДАМЛіМ]]
Першапачаткова сувязі ХДЗ з сялянствам былі нязначныя. У пач.пачатку 1920-х гадоў яе гурткі існавалі ў [[Дзісна|Дзісне]], [[Друя|Друі]], [[Іказнь|Іказні]], Барадзенічах, [[Шаркоўшчына|Шаркоўшчыне]], [[Ашмяны|Ашмянах]], [[вёска Баруны|Барунах]]. Іх арганізатарамі былі ксяндзы [[Ф. Абрантовіч]], [[В. Ташкун]], [[А. Станкевіч]], [[М. Пятроўскі]], [[Я. Германовіч]] і інш., якія вялі культурна-асветную работу выключна сярод беларусаў-католікаў. У выніку гэтага ў 1920 г. налічвалася крыху больш за 500 членаў ХДЗ. У якасці актыўнага ўдзельніка Беларускага нацыянальнага камітэта (ад ХДЗ у яго ўваходзіў В. Гадлеўскі), а ў далейшым і [[Вялікая беларуская рада|Вялікай Беларускай Рады]] ХДЗ падтрымлівала Часовы ўрад А. Керанскага, паступова заняла адмоўныя пазіцыі ў адносінах да Савецкай улады. На І з'ездзе ХДЗ (лютыу лютым 1918, Петраград)г. у Петраградзе гаварылася, што ў адносінах да такіх народаў як [[літоўцы]], [[латышы]], [[беларусы]] і [[украінцы|ўкраінцы]], трэба стаяць на грунце поўнага іх самавызначэння.
 
Рэвалюцыйныя настроі, якія пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ахалілі працоўных і пэўныя колы беларускай інтэлігенцыі, у т.л. духавенства, адбіліся і на змесце 1-й праграмы ХДЗ, прынятай у 1920 г. у Мінску. У 2-м яе пункце падкрэслівалася, што ''«хрысціянская дэмакратыя змагаецца перад усім з [[капіталізм]]ам, у каторым бачыць адну з найважнейшых прычын беднасці і галечы працоўных мас і хоча завесці такі лад, каб кожнаму чалавеку магчыма было сваёй працай здабыць сабе хлеб патрэбны і карыстацца з усяго культурнага багацця»''.