Мікалай Васілевіч Бірыла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 60:
У галіне дыялекталогіі яго ўвагу прыцягвала лінгвагеаграфія. Удзельнічаў у падрыхтоўцы комплексу работ «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69). Адзін з сааўтараў і рэдактараў шматтомнага «Лексічнага атласа беларускай мовы» (т. 1, 1992).
 
3 1958 адзін з выканаўцаў і кіраўнікоў лінгвагеаграфічнай працы «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (АЛА), якая выконваецца міжнародным калектывам. Першыя выпускі АЛА апублікаваны ў 1988. Пры распрацоўцы дыялекталагічнай тэматыкі шмат увагі аддаў даследаванню фанетыкі беларускіх народных гаворак, у прыватнасці націскнога вакалізму, вынікаў пераходу ''е'' ў ''ё(о)'', рэфлексаў агульнаславянскіх ''о'', ''~ь'', ''-6ъ'', ''е'', ''ь'', этымалагічна мяккіх губных, парных па цвёрдасці — мяккасцідмяккасці ''д'' — ''дэ(д')'', ''т'' — ''ц(т')'' і інш. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964).
 
У «Курсе сучаснай беларускай літа{атурнай мовы» (у сааўтарстве; 1961), манаграфіях «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986), «Беларуская граматыка» (у сааўтарстве; ч. 1—2, 1985—86), у шэрагу артыкулаў даследаваў пытаннІ фанетыкІ, арфаэпіі, акцэнтуацыі.