Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Бутаўт-Андрайковіч Марыя Магдалена Эліз'''а (22.7.1852, в. Баландзічы Іванаўскага р-на Брэс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:12, 1 лістапада 2015

Бутаўт-Андрайковіч Марыя Магдалена Эліза (22.7.1852, в. Баландзічы Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 1933), беларускі жывапісец. Вучылася ў Рызе ў манахаў А.Лізен-Маўэра і М.Адама, y 1875—76 — y Італіі. Член Літоўскага таварыства мастакоў y Вільні (1907). 3 1881 жыла ў сваім маёнтку Гарнастаевічы (Свіслацкі раён) і ў Варшаве, дзе выкладала на мастацкіх курсах для жанчын. 3-за хваробы вачэй y канцы 1880-х г. спыніла творчую дзейнасць. Працавала пераважна ў гістарычным жанры, пісала карціны і на рэлігійныя сюжэты: «Ян Каханоўскі над астанкамі Уршулі» (1876), «Кардынал Ян Медзічыз Пампеніем Лаэтам на рымскіх раскопках» (1877), «Хрыстос вылечвае сляпога» (1878), «Міласэрнасць каралевы Ядвігі» (1884) і інш. Займалася таксама асветнай дзейнасцю і філантропіяй, адна з першых збіральніц твораў народнага мастацтва.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).