Бальдр: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+ спасылкі
Радок 1:
[[Файл:Baldr.jpg|thumb|Бальдр]]
'''Бальдр''' — у [[Германа-скандынаўская міфалогія|скандынаўскай міфалогіі]] бог, сын вярхоўнага бажаства [[Одзін]]а. Згодна з міфам, загінуў ад стралы з [[амяла|амялы]], пушчанай сляпым богам [[Хёд]]ам, смерць Бальдра папярэднічала гібелі багоў і ўсяго свету; у абноўленым свеце Бальдр ажывае.
 
== Апісанне ==
У Сноры Стурлурсана прадстаўлены як лепшы з багоў, прыгожы на выгляд, яскравы, але мудры і красамоўны. Адну з кветак скандынавы называлі "Бровы Бальдра". Сын бога Одзіна і багіні [[Фрыг]]. Жыў у частцы Асгарда, якая звалася Брэйдаблік. У песні "Сны Бальдра" на юнага бога напала страшэннае бедства. Як толькі ён заплюшчваў вейкі, падобныя да дзіўных кветак, да яго адразу прыходзілі начныя жахі. Заклапочаны гэтым Одзін сеў на свайго васьміногага каня Сляйпніра і паскакаў у Хель, падземнае царства, спала ведзьма [[Вёльва]]. Абудзіўшы старую, Одзін пачуў ад яе прароцтва, што Бальдру даўно прыгатаваныя пакоі ў краіне смерці, - гэта значыць, ён павінны памерці. І заб'е яго сляпы бог [[Хёд]].
 
Тады маці Бальдра, багіня Фрыг, абыйшла увесь свет і з кожнай расліны, з кожнага камня, кожнай жывёліны ўзяла клятву, што яны не крануць Бальдра. І не ўзяла клятвы толькі з амелы[[Амяла|амялы]] - расліна падалася ёй вельмі маленькай і слабай, каб пашкодзіць яе сыну. І вось, Бальдр стаў непаражальны. Багі дзеля забаўкі пачалі кідаць у яго тапары, стрэлы, коп'і, але тыя адскоквалі ад юнага бога. Тады хітры бог [[Локі]] прыняў аблічча жанчыны і паспытаў багіню Фрыг, ці ёсць у свеце нейкая сіла, якая можа пашкодзіць Бальдру. І Фрыг, нічога не падазраючы, прызналася, што небяспеку ўяўляе толькі амелаамяла. Локі таемна зрабіў з амелыамялы стралу і паклікаў сляпога бога Хёда, які з-за сваёй слепаты быў няздольны узяць удзел у забаўцы багоў. Паверыўшы хітраму Локі, ён кінуў стралу з амялы, і тая забіла Бальдра. Юны бог накіраваўся ў царства смерці - Хель.
 
Нана, жонка Бальдра, прыняла дабраахвотную смерць, каб накіравацца ўслед за мужам. А сын Бальдра, [[Фарсэці]], адпомсціў Хёду, забіўшы яго.
 
[[Хель]], багіня смерці і падземнага царства, у якой палова цела была блакітная, а палова - колеру сырога мяса, - сказала, што вызваліць Бальдра, калі ўсё ў свеце будзе плакаць па ім. І тады заплакалі і дрэвы, і звяры, і нават камні пакрыліся вільгаццю. Але Бальдр не вертаўся. Стала вядома, што ля брамы ў падземны свет сядзіць вяліканка, якая не жадае плакаць. І тая адказала, што ён няма ніякай справы да Бальдра. Усе зразумелі, што гэтая вяліканка - ніхто іншы, як бог Локі ў жаночым абліччы. Локі быў пакараны - яго прыкулі да гары, а над ім павесілі змяю, атрута якой капала на цела злачынчы, прыносячы яму нясцерпны боль. І толькі [[Сігюн]], жонка Локі, за таго часу трымае над ім чару, каб збіраць у яе змяіную атруту і ратаваць мужа. Але, калі яны адыходзіць з намерам выліць атруту з поўнай чашы, кроплі са змяіных зубоў пачынаюць падаць на цела Локі, і тое пакутуе.
 
Калі адбушуе [[Рагнарок]] - канец свету, - калі богі і падземныя вяліканы знішчаць адзін аднаго ў жахлівай бойцы, а зямля загіне, каб адрадзіцца, - тады на зямлю зноў вернецца Бальдр, добры бог вясны, а з ім Хёд і багіня Нана. І пачнецца новае жыццё.
 
== Аналіз ==