Акад: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Аккад
 
Радок 138:
 
== Тэрыторыя ==
Карэнная тэрыторыя Акада займала сярэднюю частку міжрэчча [[рака Тыгр|Тыгра]] і [[Еўфрат]]а, а дакладней — поўнач Ніжняй [[Месапатамія|Месапатаміі]] і даліну ракі [[рака Дыяла|Дыяла]]. У [[Раннедынастычны перыяд у Паўднёвай Месапатаміі|Раннедынастычны перыяд]] гэта вобласць мела шумерскую назву [[Кі-Уры]] (паводле іншых звестак, гэту назву насіла толькі даліна Дыялы) і складалася з шэрагу [[Ном, Старажытны Усход|номавых]] дзяржаў, такіх як [[Кіш, Шумер|Кіш]], [[Сіпар]], [[Эшнуна]], [[Вавілон]], [[горад Кута|Куту]] і інш. Падчас шматлікіх заваяванняў Акад ператварыўся ў найбуйнейшую дзяржаву свайго часу і стаў самай вялікай з дзяржаў, якія калі-небудзь існавалі да гэтага{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=238}}. Яе тэрыторыя распасціралася ''«ад Верхняга ([[Міжземнае мора|Міжземнага]]) мора да Ніжняга ([[Персідскі заліў|Персідскага заліва]])»'' і ўключала паўночную частку будучай [[Фінікія|Фінікіі]], [[Сірыя, гістарычны рэгіён|Сірыю]], прыгранічныя раёны [[Малая Азія|Малой Азіі]], уласна Месапатамію, частку [[Загрос|Загроскіх гор]] і [[Элам]]а (у сучасным [[Іран]]е). Пасля падзення Акадскага царства, у эпоху [[Трэцяя дынастыя Ура|III дынастыі Ура]] назва ''«Акад»'' становіцца ўстояным абазначэннем былой вобласці [[Кі-Уры]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|зс=268}}, паколькі Сарган і яго пераемнікі мелі толькі зборныя тытулы шумерскіх гегемонаў, да якіх дадавалі ''«цар Акадэ»'' ці замянялі на ''«цар чатырох кірункаў свету»''. Пазней, пасля заваявання [[Вавілон]]ам Ніжняй Месапатаміі, землі [[Шумер]]а і Акада атрымалі назву ''[[Вавілонія]]''.
 
== Акадцы і шумеры ==
[[Выява:Cities of Sumeria be.svg|left|thumb|400px|Старажытныя гарады Міжрэччы]]
Тэрыторыя Ніжняй [[Месапатамія|Месапатаміі]], магчыма, была заселена [[шумер]]амі каля сярэдзіны [[IV тысячагоддзе да н.э.|IV тысячагоддзя да н.э.]]
 
Прыкладна ў пачатку [[III тысячагоддзе да н.э.|III тысячагоддзі да н.э.]] на землі Верхняй [[Месапатамія|Месапатаміі]], меркавана з [[Аравійскі паўвостраў|Аравійскага паўвострава]], перасяляюцца ўсходнія [[семіты]] — продкі акадцаў{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=135}}. З часам яны запазычылі ў шумераў [[Клінапіс|пісьмо]], прыстасаваўшы яго пад сваю мову, а таксама [[Шумера-акадская міфалогія|міфалогію]] і лад жыцця. Першыя [[Акадская мова|акадскія імёны]] ў [[Месапатамія|Месапатаміі]] з'яўляюцца ў [[XXVII стагоддзе да н.э.|XXVII ст. да н.э.]] Семіты складалі большасць насельніцтва ў вярхоўях [[рака Тыгр|Тыгра]] і сярэднім цячэнні [[Еўфрат]]а — гарадах [[горад Мары|Мары]], [[Ашур]], [[Ніневія]]. У раёне [[Кіш, Шумер|Кіша]] і [[Ніпур]]а насельніцтва было змяшаным, на поўдзень ад [[Ніпур]]а пераважалі [[шумер]]ы.
 
Суіснаванне народаў было пераважна мірным{{sfn|Крамер|2010|с=319}}. Крыніцы не згадваюць пра канфлікты на нацыянальнай глебе{{sfn|Лойд|1984|с=151}}. [[Шумер]]ы прышэльцаў ніяк асабліва не вылучалі, а самі ўсходнія семіты мелі такую ж саманазву — ''«чорнагаловыя»'' ([[Акадская мова|акад.]] ''ṣalmat qaqqadim'').
 
З часам [[акадская мова]] атрымала большае распаўсюджанне, што было звязана з яе адноснай прастатой і магчымасцю выкарыстоўваць як [[Лінгва-франка|сродак міжэтнічных зносін]]. Пасля стварэння дзяржавы [[Сарган Старажытны|Саргана]] яна атрымлівае статус [[Афіцыйная мова|дзяржаўнай]]. Аднак пік семітызацыі шумераў прыпадае на наступную эпоху — [[Трэцяя дынастыя Ура|трэцяй дынастыі Ура]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=268}}. Вынікам гэтых працэсаў было фарміраванне новых народнасцей — [[Вавіланяне|вавіланян]] (з нашчадкаў шумераў і акадцаў Паўднёвай Месапатаміі) і [[старажытныя асірыйцы|асірыйцаў]] (нашчадкі семіцкага насельніцтва паўночнай часткі рэгіёна).
 
== Гісторыя ==
=== Дасарганаўская Месапатамія ===
{{main|Раннедынастычны перыяд у Паўднёвай Месапатаміі|Шумер|Лугальзагесі}}
 
[[Раннедынастычны перыяд у Паўднёвай Месапатаміі|Раннедынастычны]] [[Шумер]] уяўляў сабой кангламерат [[Горад-дзяржава|гарадоў-дзяржаў]], ці [[Ном, Старажытны Усход|номаў]], якія бесперапынна ваявалі паміж сабой. Кіраўнікі наймацнейшых з іх імкнуліся ўсталяваць кантроль над суседнімі дзяржавамі Поўначы і Поўдня Шумера. У выпадку, калі кіраўнік прызнаваўся ў [[Ніпур]]ы, ён станавіўся [[гегемон]]ам Поўдня, атрымліваючы тытул ''«[[Лугаль|лугаль (цар)]] [[Шумер|Краіны]]»''; калі ж ён займаў [[Кіш, Шумер|Кіш]], то станавіўся [[гегемон]]ам Поўначы з тытулам ''«[[лугаль]] [[Кіш, Шумер|Кіша]]»'' або (пазней) ''«цар мностваў»''. Бесперапынныя войны знясільвалі [[Шумер]], што падштурхнула прадстаўнікоў яго [[Арыстакратыя|арыстакратыі]], пераважна паўднёвай, пайсці на кампраміс, выбраўшы сабе адзінага, але падкантрольнага ім [[Лугаль|лугаля]].
 
Такім кіраўніком у канцы [[XXIV стагоддзе да н.э.|XXIV стагоддзя да н.э.]] стаў [[Лугальзагесі]] — [[энсі]] [[горад Ума|Умы]], які прыняў тытулы ''«[[лугаль]] [[Урук]]а»'' і ''«[[лугаль]] [[Шумер|Краіны]]»''{{sfn|Крамер|2010|с=73}}. У [[2316 да н.э.|2316 годзе да н.э.]] ён на чале кааліцыі паўднёвых номаў наносіць паражэнне Поўначы, разграміўшы [[энсі]] [[Кіш, Шумер|Кіша]], [[Ур-Забаба|Ур-Забабу]]. З гэтага часу, магчыма ўпершыню ў сваёй гісторыі, амаль увесь [[Шумер]] (акрамя [[Лагаш]]а) быў аб'яднаны пад кіраўніцтвам адзінага кіраўніка. Сталіцай дзяржавы [[Лугальзагесі]] стаў [[Урук]], ён таксама быў выбраны вярхоўным жрацом у кожным з падкантрольных [[Ном, Старажытны Усход|номаў]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=212}}. Аднак гэта дзяржава з'яўлялася толькі [[Канфедэрацыя|канфедэрацыяй]], а ўлада [[Лугальзагесі]] была нетрывалай і цалкам залежала ад [[энсі]], якія паставілі яго .
Падчас барацьбы [[Лугальзагесі]] з непакорлівым [[энсі]] [[Лагаш]]а [[Уруінімгіна|Уруінімгінам]] на Поўначы ўзнікла Акадскае царства.
 
=== Сарган Акадскі ===
{{main|Сарган Старажытны}}
[[Выява:Sargon of Akkad.jpg|thumb|200px|left|Бронзавая галава статуі цара Акада, верагодна, Саргана. каля 2300 г. да н.э. Іракскі музей, [[Багдад]]]]
Каля [[2316 да н.э.|2316 г. да н.э.]] у [[Кіш, Шумер|Кішы]] адбываецца [[Путч|ваенны пераварот]]. Паводле традыцыі, пасля паражэння ад [[Лугальзагесі]], цара [[Ур-Забаба|Ур-Забабу]] зрынуў яго [[садоўнік]] і [[краўчы]], усходні семіт, сапраўднае імя якога невядома{{sfn|Тураеў|2004|с=86}}{{sfn|Крамер|2010|с=75}}. Імкнучыся апраўдаць [[Узурпацыя|узурпацыю]] і ўтаіць нізкае паходжанне, ён прыняў імя [[Сарган Старажытны|Шарум-кен]] ([[Акадская мова|акад.]] ''Šarrum-ken'' ''«Цар сапраўдны»'', гэта значыць ''Сапраўдны цар''; у сучаснай гістарыяграфіі ён вядомы як ''Сарган Акадскі'', або ''[[Сарган Старажытны]]''{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=233}}).
 
Атрымаўшы тытул паўночных гегемонаў — ''«[[лугаль]] [[Кіш, Шумер|Кіша]]»'', ён праводзіць мерапрыемствы па ўмацаванні сваёй улады. Абапіраючыся на масавую падтрымку радавога насельніцтва, якое сфарміравала шматлікае [[апалчэнне]], Сарган вядзе паспяховыя войны супраць суседніх [[Ном, Старажытны Усход|номаў]]. На працягу першых трох гадоў ён заваёўвае землі па Верхнім [[Еўфрат|Еўфрац]]е і здзяйсняе паход у [[Сірыя, гістарычная вобласць|Сірыю]]. Уладу [[Сарган Старажытны|Саргана]] прызнае [[энсі]] [[Эбла|Эблы]], што дазволіла яму выйсці да [[Міжземнае мора|«Верхняга мора»]] (Міжземнага).
 
На чацвёрты год свайго кіравання Сарган адбудоўвае новую сталіцу — да гэтага малаважны горад ''[[Акадэ|Акадэ́]]'' ([[Акадская мова|акад]]. ''Akkadê''), куды і пераязджае. Верагодна, гэта было зроблена для таго, каб не звязваць царскую ўладу з традыцыйнымі [[шумер]]скімі элітамі і жрэцтвам. Да свайго тытула ''«[[лугаль]] [[Кіш, Шумер|Кіша]]»'' Сарган дадае ''«цар [[Акадэ]]»''. Наступіла эпоха новай дзяржавы. Па імі сталіцы яна атрымала назву ''Акад'', а значная частка яе насельніцтва, усходнія семіты, сталі звацца ''акадцамі''. Тытулатура кіраўнікоў новай дзяржавы ўключала толькі збор традыцыйных тытулаў шумерскіх гегемонаў, да якіх дадаваўся новы — ''«цар (горада) Акадэ»''. Паняцце ж Акада як асобнай вобласці атрымае распаўсюджанне толькі ў наступную эпоху [[Трэцяя дынастыя Ура|III дынастыі Ура]].
 
Умацаваўшы сваё становішча на Поўначы, [[Сарган Старажытны|Сарган]] прыступіў да вайны з [[Лугальзагесі]]. Паводле надпісаў, цару супрацьстаяла магутная кааліцыя з 50 [[энсі]]. Каля [[2312 да н.э.|2312 года да н.э.]] кааліцыя была разбіта, а многія яе правадыры (у тым ліку [[Лугальзагесі]]) патрапілі ў палон{{sfn|Крамер|2010|с=75}}. Тады ж ці раней Сарган быў прызнаны ў свяшчэнным горадзе [[Ніпур]]ы, атрымаўшы тытул ''«[[лугаль]] [[Шумер|Краіны]]»''. [[Лугальзагесі]] быў дастаўлены ў меднай клетцы ў Ніпур, дзе паўстаў перад судом [[Энліль|Энліля]], што мела важнае ідэалагічнае значэнне{{sfn|Тураеў|2004|с=86}}{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=236—238}} для легітымнасці ўлады Саргана. Паводле вераванняў шумераў, тытул ''«[[лугаль]] [[Шумер|Краіны]]»'' даваўся вярхоўным богам [[Энліль|Энлілем]] у яго свяшчэнным горадзе — [[Ніпур]]ы, і забраць яго мог толькі ён. [[Лугальзагесі]] быў зняважаны і, хутчэй за ўсё, пакараны смерцю.
 
Ужо ў наступным годзе Саргану супрацьстаяў новы саюз, які ўзначаліў нейкі «чалавек [[Ур]]а». Паводле традыцыі, акадскаму цару прыйшлося ўступіць у бой у 34 бітвах, пасля чаго яго воіны нарэшце абмылі зброю ў водах [[Персідскі заліў|«Ніжняга мора»]] (Персідскага заліва){{sfn|Тураеў|2004|с=86}}{{sfn|Крамер|2010|с=75-76}}. [[Шумер]] быў заваяваны, але радавая [[арыстакратыя]], незадаволеная пазбаўленнем свабод, чакала зручнага моманту для ўзняцця новага мецяжу.
 
Змірыўшы краіну, цар прыступіў да яе аднаўлення. У адным з надпісаў гаворыцца пра адбудову [[Кіш, Шумер|Кіша]]{{sfn|Тураеў|2004|с=87}}; вядзецца дзейнасць у [[Ніпур]]ы; арганізуецца заморскі гандаль{{sfn|Крамер|2010|с=76}}.
 
У [[2305 да н.э.|2305 годзе да н.э.]] [[Сарган Старажытны|Сарган]] прадпрымае вялікі паход у [[Сірыя, гістарычны рэгіён|Сірыю]], да ''«кедравага лесу»'' і ''«сярэбраных гораў»''{{sfn|Крамер|2010|с=76}}. Акрамя таго, былі прадпрыняты ваенныя экспедыцыі ў [[Элам]] (узяты гарады [[Аван, Элам|Аван]] і [[Сузы]]) і [[Сімурум]] на верхнім [[Рака Тыгр|Тыгры]]. Пры гэтым сам Элам не быў уключаны ў склад акадскага царства, але пастаўлены ў прамую палітычную залежнасць ад Акада. Галоўнай мэтай паходаў быў захоп будаўнічага лесу, рэдкага ў [[Месапатамія|Месапатаміі]].
 
Вынікам шматлікіх заваяванняў Саргана было стварэнне найбуйнейшай з дзяржаў, якія калі-небудзь да гэтага існавалі. Улада цара абапіралася на значны зямельны фонд, служылую знаць, якая толькі фарміравалася, і сістэму закладніцтва. Былымі номамі кіравалі стаўленікі цара або лаяльныя яму прадстаўнікі мясцовых дынастый. Сарган спрабаваў атрымаць ідэалагічную падтрымку жрэцтва, падтрымліваючы культы [[Аба, міфалогія|Абы]] — бога [[Акадэ]], [[Забаба|Забабы]] — бога [[Кіш, Шумер|Кіша]] і [[Энліль|Энліля]] ў [[Ніпур]]ы. У краіне ствараліся статуі божастваў, а храмы шчодра адорваліся і перабудоўваліся, аднак нарастанне дэспатычных рабіла адносіны паміж жрэцтвам і царом халоднымі.
 
У канцы кіравання цар сутыкнуўся з новым мецяжом у сваёй краіне, але здолеў яго падушыць. Становішча акадскай дынастыі было нетрывалым.
 
=== Сыны Саргана ===
{{main|Рымуш|Маніштушу}}
[[Выява:Tablet Rimush Louvre AO5476.jpg|thumb|right|200px|Таблічка [[Рымуш]]а ([[Луўр]])]]
Пасля смерці [[Сарган Старажытны|Саргана]] царства перайшло да яго сына [[Рымуш]]а, які адразу ж сутыкнуўся з маштабным паўстаннем. Як напісана на адной з гліняных таблічак цара, ''«усе краіны, якія пакінуў мне мой бацька Сарган, паўсталі супраць мяне і ніводная не засталася мне вернай»''. Падчас шэрагу ваенных паходаў [[Рымуш]] аднавіў кантроль над краінай. Умацаванне парадку ажыццяўлялася метадамі жахлівага тэрору. Паводле надпісу на глінянай таблічцы, ахвярамі распраў сталі каля 54 тысяч чалавек. Прыкладна ў гэты ж час, па незразумелых прычынах, Рымуш адмаўляецца ад тытула ''«лугаль Краіны»''. Пасля прыгнечання мецяжоў Рымуш здзейсніў паход у [[Элам]] супраць дзяржавы цара [[Хішэпратэп]]а, разбурыўшы некалькі гарадоў. Затым ён распачаў карныя дзеянні супраць гарадоў паўднёвага ўсходу Шумера, якія паўсталі зноў: [[Дэр]]а, Умы, [[Лагаш]]а і [[горад Адаб|Адаба]]{{sfn|Крамер|2010|с=76}}. Паводле надпісаў, былі забіты энсі ўзятых гарадоў і больша за 12 тысяч чалавек насельніцтва, палонена каля 20 тысяч. Пасля гэтага Рымуш здзейсніў чарговы паход у Элам, дзе перамог у кровапралітным баі цара [[Варахсэ]] [[Апалкамаш|Апалкамаша]]. Магчыма, былі здзейснены паходы таксама і на поўнач, аж да Міжземнага мора{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=244}}.
 
Мэтай жорсткіх распраў над насельніцтвам і знаццю было спыненне бунтаў, што гаворыць пра непапулярнасць акадскай дынастыі. Нягледзячы на развязаны тэрор, становішча [[Рымуш]]а было нетрывалым, і неўзабаве ён загінуў у выніку змовы знаці. Паводле паведамленняў Omina, «вялікія» закідалі яго [[Цыліндрычны друк|каменнымі пячаткамі]] (знаходзіцца са зброяй каля цара было, мабыць, забаронена){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=243—246}}.
 
Барацьба з сепаратызмам была працягнута братам і пераемнікам [[Рымуш]]а на троне — [[Маніштушу]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=246}}. Для павелічэння свайго становішча ён нарошчваў царскі зямельны фонд, скупая землі супольнікаў. Як і яго папярэднікі, Маніштушу здзейсніў два паходы ў Элам, у вобласць [[Аншан]]а. Адна з экспедыцый была здзейснена на караблях цераз [[Персідскі заліў]]{{sfn|Крамер|2010|с=77}}. Аднак кіраванне і гэтага цара апынулася нядоўгім і неўзабаве ён таксама загінуў гвалтоўнай смерцю.
 
=== Нарам-Суэн ===
{{main|Нарам-Суэн}}
[[Выява:Victory stele of Naram Sin 9066.jpg|thumb|200px|Стэла, якая апісвае перамогу Нарам-Суэна над лулубеямі]]
У 2236 годзе да н.э. на чале дзяржавы стаў сын і пераемнік [[Маніштушу]] — [[Нарам-Суэн|Нарам-Суэн (Нарам-Сін)]]. У часы яго кіравання Акад дасягнуў піка сваёй магутнасці{{sfn|Крамер|2010|с=77}}, і, як і Сарган, гэты цар стаў героем пазнейшых легенд.
 
Пачатак кіравання [[Нарам-Суэн]]а адзначыўся чарговым паўстаннем. Гэтым разам мяцеж узначаліў нейкі [[Іпхур-Кіш]], які прыйшоў да ўлады ў [[Кіш, Шумер|Кішы]] ў выніку масавых хваляванняў. Да таго часу ўжо была ліквідавана аўтаномія гэтага [[Ном, Старажытны Усход|нома]], што, мабыць, стварала дадатковыя нагоды для незадаволенасці. Да мецяжу далучыліся і іншыя гарады; у крыніцах згаданы [[Ніпур]], [[горад Ума|Ума]], [[Урук]] і [[горад Мары|Мары]]. Як і ўсе папярэднія, гэта паўстанне было таксама жорстка падушана{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=248}}.
 
Для стабілізацыі становішча цар распачаў шэраг рэформ у сістэме кіравання дзяржавай. У адрозненне ад практыкі закладніцтва, ён імкнуўся замяніць прадстаўнікоў мясцовай знаці на пасадах [[энсі]] сваімі сваякамі ці стаўленікамі. Яго сыны з'яўляліся кіраўнікамі асобных [[Ном, Старажытны Усход|номаў]] (прынамсі, у [[Тутуль|Тутулі]] і [[Марад]]зе), дочкі і ўнучкі — жрыцамі вышэйшага рангу ва [[Ур]]ы і [[горад Мары|Мары]]; у [[Лагаш]]ы сядзеў яго чыноўнік, чалавек нязнатнага роду па імі [[Лугаль-ушумгаль|Лугальушумгаль]]. Акрамя таго, [[Нарам-Суэн]] і яго сыны вялі маштабнае храмавае будаўніцтва; жрацы (напрыклад, у [[Лагаш]]ы) мелі шэраг прывілеяў у сферы землекарыстання{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=250}}. Усё гэта павінна было ўмацаваць саюз цара са жрэцтвам.
 
Такія дзеянні, мабыць, прынеслі свае плады, што дазволіла Нарам-Суэну прыступіць да шырокамаштабнай заваявальнай дзейнасці. Адной з першых мэт стаў [[Маган, царства|Маган]]. У надпісах гаворыцца пра перамогі «ў дзевяці паходах за адзін год», паланенне трох цароў і паражэнне кіраўніка [[Маган, царства|Магана]] па імі [[Маніум]]. Была прадпрынята вялікая ваенная экспедыцыя ў Сірыю, падчас якой [[Нарам-Суэн]] знішчыў дзяржаву [[Эбла]], разбурыў [[Арманум]], нанёс паражэнне [[Дыданы|дыданам]]. У выніку Паўночная Сірыя ўвайшла ў склад Акадскай дзяржавы{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=250}}. Іншым кірункам замежнапалітычнай дзейнасці Нарам-Суэна стала Паўночная Месапатамія. Пра паход супраць горных плямёнаў [[Лулубеі|лулубеяў]] апавядае знакамітая каменная [[стэла Нарам-Суэна]]. Маюцца скупыя звесткі пра вайну супраць горада-дзяржавы Тальхатум; да гэтага ж часу адносіцца і ўзвядзенне заставы ў [[Тэль-Брак]]у.
[[Элам]], які знаходзіўся ў прамой палітычнай залежнасці ад Акада, паспрабаваў аддзяліцца, што прывяло да паходу [[Нарам-Суэн]]а ў гэту краіну. Вынікам яго сталі паланенне цара [[Мархашы|Варахсэ]] і заключэнне дагаворы з кіраўніком [[Аван, Элам|Авана]]. І хоць афіцыйнага далучэння Авана не адбылося, Элам фактычна застаўся пад уплывам дзяржавы, а ў Сузах знаходзіўся акадскі пасланец.
 
Для ўмацавання сваёй улады [[Нарам-Суэн]] прадпрымае шэраг сур'ёзных ідэалагічных крокаў. Ён адкідвае традыцыйныя тытулы шумерскіх гегемонаў, прымаючы адзіны, але ўсёабдымны — ''«цар чатырох кірункаў свету»''{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}. Больш таго, упершыню ў гісторыі [[Месапатамія|Месапатаміі]] ўводзіцца прыжыццёвы культ цара. З гэтага часу ён называецца ''«бог Акада»'', да яго імя далучаецца [[дэтэрмінатыў]] божаства (d, dingir){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}, і нават вярхоўны жрэц [[Энліль|Энліля]] ў [[Ніпур]]ы называе сябе яго рабом. Свайму ўнуку [[Нарам-Суэн]] даў імя [[Шаркалішары]] (акад. ''«цар усіх цароў»''), а другому сыну — [[Бінкалішары]] (акад. ''«нашчадак усіх цароў»''){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}.
 
Абагаўленне цара выклікала азлабленне жрэцтва традыцыйных багоў, што дало нагоду да напісання ў наступны час цэлага шэрагу тэндэнцыйных гісторыка-дыдактычных паэм, якія прыпісвалі цару ўсялякія злачынствы. Адна з іх, складзеная жрацамі Ніпура, вінаваціць Нарам-Суэна ў апаганенні [[Экур]]а — галоўнага свяцілішча [[Энліль|Энліля]] і паведамляе, што за гэта ён і сталіца нібы былі праклятыя багамі{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252}}.
 
Канфлікт са жрэцтвам адбываўся на фоне іншых узрушэнняў. Па незразумелых прычынах была парушана ірыгацыйная сістэма; у краіне пачаўся голад.
 
Да канца кіравання [[Нарам-Суэн]]а ўскладнілася становішча і на знешніх межах дзяржавы. Акад быў вымушаны перайсці да абарончых войнаў. Дзяржаве цяпер адначасова даводзілася супрацьстаяць націску стэпавых качэўнікаў захаду, уварванням варвараў Загроса і набегам эламітаў з усходу. Але асаблівую небяспеку ўяўлялі плямёны [[Гутыі|кутыяў]], у адным з паходаў супраць якіх, мабыць, і загінуў сам цар{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=253}}.
 
=== Паслабленне дзяржавы і ўварванне кутыяў ===
{{main|Шаркалішары|Гутыі}}
[[Выява:Alliance Naram-Sin Awan Louvre Sb8833.jpg|thumb|злева|300px|Дагавор Нарам-Суэна з Эламам]]
Ужо [[Нарам-Суэн]]у прыйшлося сутыкнуцца з першымі прыкметамі крызісу дзяржавы. Заняпад гандлю, традыцыйны сепаратызм, канфлікты са жрэцтвам — усё гэта цяпер наклалася на новыя сур'ёзныя эканамічныя і замежнапалітычныя праблемы. Найбольшую пагрозу ўяўлялі горныя плямёны [[Гутыі|кутыяў]], пранікненне якіх у [[Месапатамія|Месапатамію]] прыводзіла да парушэння [[Абрашанае земляробства|ірыгацыйнай]] сеткі{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=252-253}}{{sfn|Крамер|2010|с=79-80}}. Усе гэтыя праблемы давялося вырашаць унуку і пераемніку Нарам-Суэна [[Шаркалішары]] ([[2200 да н.э.|2200]] — [[2176 да н.э.|2176]] гг. да н.э.).
 
Адразу пасля смерці [[Нарам-Суэн]]а, [[Гутыі|кутыі]] пад правадырствам [[Эрыдупізір|Энрыдавізіра]] ўварваліся ў Акад. Энрыдавізір дасягнуў [[Сіпар]]а, дзе загадаў высекчы ў гонар сябе надпіс, які называў яго ''«царом чатырох кірункаў свету»''{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=253}}. У гэты ж час краіну скалынула чарговае масавае паўстанне гарадоў. Акрамя таго, з захаду ішоў націск [[Амарэі|амарэяў]], з усходу здзяйснялі набегі [[эламіты]]. На поўначы адбывалася актывізацыя [[хурыты|хурыцкага]] насельніцтва.
 
Па незразумелых прычынах [[Шаркалішары]] адмаўляецца ад пышнага тытула «цар чатырох кірункаў свету»{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256}}, абмежаваўшыся тытулам ''«цар [[Акадэ]]»'', хоць часам далучаючы да свайго імя [[дэтэрмінатыў]] бога. Магчыма, ён наносіць некалькі паражэнняў кутыям; ва ўсякім разе, аднаго з іх правадыроў — [[Сарлагаб]]а — ён узяў у палон. Паступова [[Шаркалішары]] выцясняе гэтыя плямёны і аднаўляе ўладу [[Акадэ]], але толькі ў межах Ніжняй Месапатаміі. Ён таксама адбіў набег [[Эламіты|эламітаў]] на [[Акшак]] і здзейсніў паход супраць [[Амарэі|амарэяў]]{{sfn|Крамер|2010|с=81}}. Крыніцы гэтага часу даволі скупыя. Вядома, што цар вёў нейкае будаўніцтва ў [[Сіпар]]ы, [[Ніпур]]ы і [[Вавілон]]е (гэта першая згадка пра [[Вавілон]] у пісьмовых крыніцах{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=253}}), атрымліваў даніну з [[Лагаш]]а і Умы.
 
Разам з тым, становішча ў краіне заставалася крытычным. Дзяржава была блізкая да распаду. [[Элам]] цалкам здабыў незалежнасць. На поўначы ўзнікла буйная [[Хурыты|хурыцкая]] дзяржава з цэнтрам ва [[Уркеш]]ы; непадалёк — «царства [[Лулубеі|лулубеяў]]». Прыкладна ў гэты ж час нейкія паўночныя плямёны ([[хурыты]] ці [[Гутыі|кутыі]]?) разарылі [[горад Ашур|Ашур]] і шэраг іншых гарадоў у сярэднім цячэнні [[Рака Тыгр|Тыгра]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256-260}}.
 
Скарыстаўшыся гэтым, [[Гутыі|кутыі]] трывала замацаваліся ў Месапатаміі і пачалі актыўна ўмешвацца ва ўнутрыпалітычную барацьбу ў дзяржаве.
 
=== Падзенне Акада ===
Пасля смерці [[Шаркалішары]] ў 2176 г. да н.э. Акад на працягу трох гадоў ([[2176 да н.э.|2176]] — [[2173 да н.э.|2173 гг. да н.э.]]) знаходзіцца ў стане хаосу. Адной з прычын стала і барацьба за ўладу, калі з'явілася адразу некалькі прэтэндэнтаў на прастол. З'яўляючыся толькі ценем былых акадскіх кіраўнікоў, яны ўвайшлі ў «[[Спіс цароў Шумера і Акада|Царскі спіс]]» пад памяншальна-зневажальнымі імёнамі — [[Ігігі]], [[Нанум]], [[Імі]] і [[Элулу-Меш|Элулу]]. Больш таго, складальнікі спісаў не ведалі дакладна, хто з іх сапраўды з'яўляўся царом, а хто толькі прэтэндэнтам (''«Хто быў царом, а хто не быў царом?»''){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256}}.
 
На фоне гэтага адбывалася далейшая дэградацыя дзяржавы. [[Гутыі|Кутыі]] актыўна ўдзельнічалі ва ўнутрыпалітычнай барацьбе: іх кіраўнік [[Элулу-Меш]] выступаў у якасці прэтэндэнта на акадскі прастол (быў унесены ў «[[Спіс цароў Шумера і Акада|Царскі спіс]]» пад імем ''Элулу''){{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=256}}.
 
Апошнюю спробу аднаўлення дзяржавы распачаў [[Дуду, цар Акада|Дуду]] з дынастыі [[Сарган Старажытны|Саргана]], які ўзыйшоў на прастол пасля міжусобіцы. Яму нават удалося на час аднавіць Акадскае царства, але ў значна меншых межах. Імя Дуду таксама носіць памяншальны характар; не выключана, што ён ужо фактычна залежаў ад кутыяў{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=260}}.
 
Апошнім акадскім царом стаў сын Дуду — [[Шу-турул]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=260}}. У часы яго кіравання Акадская дзяржава канчаткова прыйшла ў заняпад. Адпалі шумерскія номы са сваімі дынастыямі, у тым ліку [[Чацвёртая дынастыя Урука|IV дынастыя Урука]] і [[Другая дынастыя Лагаша|II дынастыя Лагаша]]. Пасля смерці [[Шу-турул]]а каля [[2137 да н.э.|2137 г. да н.э.]] [[гутыі|кутыі]] знішчылі Акадскае царства, захапіўшы і разбурыўшы яго [[Акадэ|сталіцу]]. У Месапатаміі канчаткова ўсталявалася ўлада чужынцаў{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=260—263}}.
 
== Гл. таксама ==