Віцебскае ваяводства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
{{вызн|1=Віцебскае ваяводства}} ([[1503]]-[[1772]]) – адміністрацыйная адзінка ў складзе [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Існавала ў ВКЛ у 16 - 18 ст. Першапачаткова ахоплівала, верагодна, тэрыторыю Віцебскай зямлі, намеснікі якой з [[1503]] г. пачынаюць карыстацца тытулам [[ваявода|ваяводы]]. Пытанні пра тое, у якоў ступені гэта суправаджалася пашырэннем іх паўнамоцтваў і ці ўплывала на ўзаемаадносіні ваяводы з іншымі намеснікамі паветаў [[Віцебская зямля|Віцебскай зямлі]] (Аболецкім, Аршанскім, магчыма Магілёўскім), а таксама ўладальнікамі [[Друцкае княства|Друцкага княства]] дастаткова не вывучаны. Ваявода ажыцяўляў ваеннае кіраўніцтва ў межах Віцебскай зямлі, а судовыя функцыі і кантроль за крыніцамі джяржаўных даходаў, верагодна ў межах [[Віцебскі павет|Віцебскага павета]]. Па-за юрысдыкцыяй ваяводы знаходзіліся таксама княжацкія і панскія маёнткі, уладальнікі якіх падлягалі велікакняжацкаму суду, а адносна сваіх падданых карысталіся імунітэтам. Паводле вялікакняжацкіх прывілеяў, ваяводы ў Віцебскім ваяводстве (як і ў [[Полацкае ваяводства|Полацкім]]), прызначаліся толькі са згоды мясцовай [[шляхта|шляхты]]. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы [[1565]] -[[1566]] віцебскае ваяводства складалася з Віцебскага і Ашмянскага паветаў, уведзены павятовыя соймікі і іерархія службовых пасад паводле польскага ўзору: [[кашталян]], [[падкаморы]], [[суддзя земскі]] з падсудкам і [[пісар]]ам і інш. Была ўстаноўлена [[харугва]] Віцебскага ваяводства - зялёнага колеру з выявай «[[пагоня|Пагоні]]» ў белым полі. Функцыі ваяводы звяліся да кіравання апалчэннем шляхецкага ваяводства. Адначасова ён узначальваў замкавы суд Віцебскага павета, з [[1569]] засядаў у сенаце Рэчы Паспалітай. Намеснікам яго быў падваявода. Першым ваяводай віцебскім быў [[Ю. Глябовіч]].
 
=== Гл. таксама ===
*[[Ваяводы віцебскія]]
*[[Віцебскае княства]]
 
===У Сеціве===
*[http://www.vitebsk974.org/index.php Гістарычны сайт горада Віцебска]
 
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел ВКЛ, 1506]]