Кедыры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Гістарычная дзяржава |назва = Кедыры |саманазва = |статус = |гімн...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 101:
}}
 
'''Кедыры''' ({{lang-ms|Kediri}}), таксама '''Кадыры''' ({{lang-id|Kadiri}}), '''Панджалу''' ({{lang-jv|Pangjalu}}) — сярэднявечная [[індуізм|індуісцкая]] [[дзяржава]] на ўсходзе [[Востраў Ява|вострава Ява]] ([[1042]] — [[1222]] гг.).
 
Згодна традыцыі, княства Кедыры было заснавана [[легенда]]рным раджам Эрланга, які меў [[балі]]йскае паходжанне, у [[1042]] г. Першапачаткова гэта была дробная дзяржава, залежная ад больш магутных дзяржаў [[Матарам]] і [[Шрывіджая]]. Назва княства паходзіць з [[санскрыт]]у і азначае чырвоную або блакітную раслінную [[Пігмент|фарбу]], якую з часоў сярэднявечча вывозілі з гэтай мясцовасці. У [[12 стагоддзе|XII]] - пачатку [[13 стагоддзе|XIII]] стст. саслабленне Шрывіджаі спрыяла набыццю незалежнасці і пашырэнню межаў. [[Кітай]]скія крыніцы пачатку XIII ст. называлі Кедыры адным з найбольш заможных і моцных фарміраванняў [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]]. Аснову [[эканоміка|эканомікі]] складала [[сельская гаспадарка]], вытворчасць фарбаў і [[спецыі|спецый]]. Надпісы перыяду раджы Ар'ешвары ([[1170]] - [[1180]] гг.) сведчаць пра тое, што ў Кедыры меўся ваенны [[флот]]. У канцы XII ст. валадары дзяржавы прымалі тытул махараджаў, што сведчыла пра незалежнасць ад Шрывіджаі.