Розніца паміж версіямі "Царква Святога Мікалая на Аскольдавай магіле"

 
Найстаражытная выява царквы Святога Мікалая — драўлянай, з трыма купаламі — захавалася на плане Кіева [[Афанасій Кальнафойскі| А. Кальнафойскага]] ([[1638]]). У канцы [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзя]] манастыр быў пэўны час [[Берасцейская унія | уніяцкім]] <ref>[http://askoldova-mohyla.org Прыход УГКЦ св. Мікалая Цудатворца на Аскольдавай магіле]</ref>. З часоў [[мітрапаліт]]а Кіеўскага [[Пётр Магіла | Пятра Магілы]] ён атрымаў ад казацкіх [[гетман]]аў шматлікія ўніверсалы і граматы на валоданне маёнткамі. У прыватнасці, [[Іван Мазепа]] на працягу [[1690]]—[[1696]] гг. за свой кошт пабудаваў на гары над Мікалаеўскай царквой па праекце [[архітэктар]]а [[Восіп Старцаў| Восіпа Старцава]] вялікі каменны 5-купальны [[Мікольскі Вайсковы сабор]], які стаў саборным храмам Мікольскага манастыра. У [[келля | келлі]] вакол яго перасялілася большая частка браціі з тэрыторыі на Аскольдавай магіле, а пад гарой застаўся манастырскі [[цвінтар]] з драўлянай Мікалаеўскай царквой, якая з галоўнай ператварылася ў прыпісную могілкавую.
 
== Новы храм ==
У [[1809]] годзе [[Варонеж|варонежскі]] купец Самуіл Мешчаракоў пажадаў увекавечыць памяць сваёй жонкі, якая памерла ў Кіеве і была пахавана на [[Аскольдава магіла|Аскольдавай магіле]]. З гэтай мэтай ён замовіў [[Андрэй Іванавіч Мяленскі|Андрэю Мяленскаму]] праект мураванай царквы, якая і была пабудавана ў тым жа годзе (пад кіраўніцтвам Васіля Серыкова) за 8000 [[рубель|рублёў]] і асвечана [[1 верасня]] [[1810]] года. Двухпавярховая царква, выкананая ў стылі [[ампір]]у, атрымала форму ратонды, акружанай каланадай тасканскага ордара. Яе вянчаў вялікі паўсферычны купал з [[Ліхтар, архітэктура|ліхтаром]] і маленькай званіцай (у [[1882]] купал храма быў некалькі спрошчаны). [[Тарас Шаўчэнка]] намаляваў яе на адной са сваіх [[акварэль|акварэляў]]. Унутры царквы, у паўпадвальнай крыпце было прадугледжана 77 месцаў для пахаванняў. У [[1816]] годзе царква распісана іканапісцам Білецкім, а ў [[1840]] годзе могілкі закрылі.
 
[[Выява:Askoldova mogyla 2.jpg|thumb|400px|right|Аскольдава магіла з царквой у канцы XIX ст.]]
 
У [[1847]] годзе царкву разам з могілкамі планавалася знесці, паколькі побач пракладаўся шлях да [[Мікалаеўскі ланцуговы мост|Ланцуговага моста]], а акрамя таго, яна была ў аварыйным стане ў выніку апоўзняў схілу. Аднак [[10 верасня]] таго ж года храм на Аскольдавай магіле наведаў [[Мікалай I|імператар Мікалай I]], які забараніў знос, заявіўшы:
 
: ''«Ніякім падзеннем не пагражае, трэба трохі адрамантаваць і царква павінна існаваць».''<ref>Київ. Історична енциклопедія. З найдавніших часів до 1917 року</ref>
 
Дошку з гэтай гістарычнай фразай павесілі пасля ў адрамантаваным храме. Іншую дошку, з доўгай (і напалову выдуманай) гісторыяй Аскольдавай магілы, пазней павесілі на [[фасад]]зе царквы ў [[1866]] годзе, падчас святкавання 1000-годдзя хрышчэння [[Аскольд]]а. Тады ж па краіне распаўсюдзілася [[легенда]] пра тое, што тут знаходзіцца таксама і яго пахаванне. На пытанне пра гэта багамольцаў ваенныя пісары паказвалі на месца за алтаром храма, дзе было пахаванне невядомага, а пастырскія служкі ўдакладнялі: «Не тут, а пад царквой у склепе».<ref>[http://www.hram.kiev.ua/index.php?mode=books&cat=6&parent=670&id=19 Храми Св. Миколая у Києві]</ref>
 
У [[1856]] годзе царкву зноў распісалі, а ў [[1861]] годзе, на сродкі манастыра, адноўленыя могілкі абнеслі каменнай агароджай з брамай, над якой стварылі [[Надбрамная званіца на Аскольдавай магіле | званіцу]]. Таксама быў пабудаваны мураваны дом святара.
 
На закрытых з [[1845]] года для агульнага карыстання могілках, пачынаючы з другой паловы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]], пачалі хаваць самых жыхароў [[Кіеў|Кіева]]. Зразумеўшы, што ад гэтага можна мець немалую выгаду, манастырскае начальства стала практыкаваць шырокі распродаж месцаў на іх, а ў пачатку [[1880]]-х гадоў увяло нават пасаду наглядчыка, першым з якіх апынуўся іераманах бацька Рафаіл. Ён шмат зрабіў для таго, каб захаваць і зацвердзіць звычай прыбіраць магілы і ўтрымліваць іх у належным стане, ператвараючы гэта змрочнае месца ў прывабны куток горада.
 
У [[1882]] годзе царква Святога Мікалая была адрэстаўравана па праекце [[Уладзімір Мікалаевіч Нікалаеў|Уладзіміра Нікалаева]].
 
[[Выява:Askoldova mogyla 3.jpg|thumb|200px|left|Перабудаваная царква ў савецкі час]]
 
Пасля сваёй смерці, якая адбылася ў шаноўным узросце, айцец Рафаіл таксама быў тут пахаваны. Яго месца заняў у [[1892]] годзе іераманах таго ж манастыра айцец Веніямін. Перш за ўсё ён звярнуў увагу на царкву, якая сваім знешнім выглядам і ўнутраным убраннем не адпавядала стану могілак з іх чысцінёй, цудоўнымі надмагільнымі помнікамі і пахавальнямі. Не маючы сродкаў, наглядчык звярнуўся па дапамогу да прыватных асоб, якія мелі тут магілы сваіх блізкіх, і нечакана для сябе атрымаў вялікую падтрымку: у [[1893]] годзе ў царкве правялі капітальны рамонт. Унутры з'явіліся прывезены з [[Італія|Італіі]] бела-[[мармур]]овы іканастас, новы насценны роспіс, выкананы па эскізах жывапісца [[Віктар Міхайлавіч Васняцоў|Віктара Васняцова]], і дубовы паркет. Асвячэнне абноўленага храма здзейсніў [[7 ліпеня]] [[1894]] года мітрапаліт Кіеўскі [[Іаанікій (Руднеў)|Іаанікій]]. Таксама, у [[1899]]—[[1901]] гадах, сродкі Марыі Патаржынскай была пабудавана новая, вялікая званіца.
 
== Сучаснасць ==
Пасля ўсталявання савецкага рэжыму царкву зачынілі, але ў 1921—1934 гадах яна яшчэ дзейнічала, як парафіяльная УАПЦ. У 1934 годзе царква зачынена ўжо канчаткова, а могілкі знішчана з мэтай стварэння забаўляльнага парку. У 1936 годзе царкву перабудавалі пад рэстаран, а ў 1938 годзе архітэктар [[Пётр Рыгоравіч Юрчанка|Пётр Юрчанка]] досыць дасціпна перарабіў ранейшы храм на паркавы павільён, надбудаваўшы замест купала скразную каланаду [[Іанічны ордар|іанічнага ордара]]. Тады ж была знесена і званіца пачатку XX стагоддзя, дом настаяцеля і агароджа 1860-х гадоў.
 
У такім выглядзе царква праіснавала да апошняй рэстаўрацыі 1997—1998 гадоў (архітэктар Уладзімір Хромчанкаў), калі ёй вернуты першапачатковы выгляд. 26 красавіка 1992 годзе храм перададзены [[Украінская грэкакаталіцкая царква|Украінскай грэкакаталіцкай царкве]]. У паўпадвале ў наш час таксама створана царква ў імя Святога Сільвестра Папы Рымскага. Асвячэнне адноўленай Мікалаеўскай царквы здзейсніў 22 мая 1998 года тады яшчэ Правялебны экзарх Кіева-Вышгарадскі УГКЦ [[Любамір Гузар]]. [[Выява:John Paul Kyiv.jpg|thumb|150px|Памятная дошка [[Ян Павел II|Яну Паўлу II]] на сцяне царквы]]
 
Царква Святога Мікалая на Аскольдавай магіле — першы храм, які наведаў Папа Рымскі [[Ян Павел II]] падчас свайго апостальскага візіту ва Украіну ўлетку ў 2001 годзе. Пад памятнай дошкай, усталяванай на сцяне царквы ў гонар візіту Папы, надпіс:
 
{{пачатак цытаты}}
У гэтым храме Св. Мікалая Цудатворца на Аскольдавай магіле 23 чэрвеня ў 2001 г. Божага Найсвяцейшы Айцец Ян Павел ІІ у малітве перад Цудатворнай іконай Зарваніцкай Маці Божай аддаў пад Яе заступніцтва сваё Апостальскае падарожжа Украінай.
{{канец цытаты}}
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Київ. Історична енциклопедія. З найдавніших часів до 1917 року. {{ref-uk}}