Генуэзская рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены, літ-ра
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Генуэзская рэспубліка''' — сярэднявечная дзяржава
 
Утварылася пасля распаду імперыі [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]], кіравалася консуламі. Нягледзячы па разбурэнне [[Генуя|Генуі]] ў 935 годзе [[сарацыны|сарацынамі]], Генуэзская рэспубліка рабілася ўсё болей магутнай, і ў 958 годзе была фармальна прызнаная італьянскім каралём [[Берэнгар II Іўрэйскі|Берэнгарам II]]ам. З 1000 года пачалася значная гандлёвая экспансія генуэзцаў, у выніку была створаная магутная марская рэспубліка, якая валодала апорнымі пунктамі, гандлёвымі базамі і паселішчамі на большай частцы [[Міжземнамор'е|Міжземнамор'я]] і берагах [[Чорнае мора|Чорнага мора]]. Удзел у крыжовых паходах яшчэ болей пашырыў яе гандлёвыя рынкі і ператварыў Генуэзскую рэспубліку ў магутную марскую дзяржаву. Многія стагоддзі Генуя ўладарыла на морах, супернічала і вяла зацяжныя войны са сваімі галоўнымі сапернікамі — [[Пізанская рэспубліка|Пізай]] і [[Венецыянская рэспубліка|Венецыяй]]. У 1104 годзе генуэзскі флот налічаў 70 караблёў. Марской моцай Генуэзскай рэспублікі карысталіся многія еўрапейскія валадары. З 1120 года тэрыторыя Генуэзскай рэспублікі павялічвалася за кошт падначалення суседніх прыбярэжных месцаў — Савоны, Альбенга і інш. Каля 1177 года Генуя падпарадкавала сабе [[Манака]], [[Ніца|Ніцу]] і [[Манферат]], пазней захапіла астравы [[Востраў Эльба|Эльбу]], [[Востраў Корсіка|Корсіку]] і [[Востраў Сардзінія|Сардзінію]]. Генуэзцы кантралявалі гандаль з Усходам і ў канцы XII ст. паводле дамовы з [[Візантыя]]й манапольна гаспадарылі на марскіх гандлёвых шляхах, якія праходзілі ўздоўж крымскага ўзбярэжжа, выцесніўшы Венецыянскую рэспубліку. Пра колішнюю магутнасць Генуі нагадваюць руіны крымскіх генуэзскіх крэпасцяў у [[Інкерман]]е, [[горад Судак|Судаку]], [[Феадосія|Феадосіі]]. Аднак з канца XIV ст. пачаўся павольны заняпад ваеннай магутнасці Генуі.
 
== Літаратура ==