Паляванне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎У Сеціве: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 18:
 
=== Сярэднявечча і Новы час ===
Здаўна вядомы і неактыўныя спосабы палявання, заснаваныя на выкарыстанні самалоўных прылад і прыстасаванняў: лоўчых ям, петляў са скураных паскаў і сухажылля і інш. Асноўнай старажытнай зброяй палявання быў лук, з [[XII стагоддзе|XII ст.]] пашырыўся ўдасканалены лук — [[куша]] (арбалет) з кольбай, ложай і механічным напінаннем [[цеціва|цецівы]], што павялічыла магчымасць актыўнага палявання. У [[X стагоддзе|X]] — [[XIV стагоддзе|XIV]] ст. паляванне у [[Беларусь|Беларусі]] належала значная роля. На [[Полаччына|Полаччыне]], [[Віцебшчына|Віцебшчыне]] і [[Тураўшчына|Тураўшчыне]] асноўным аб'ектам палявання былі [[Тур, жывёла|тур]] і [[зубр]], ля [[Ваўкавыск]]а — дзік, у [[Пагарынне|Пагарынні]] — [[бабёр]], у ваколіцах [[Клецк]]а — [[казуля]]. Для палявання выкарыстоўваліся ўсе віды наступальнай і абарончай зброі: лукі, кушы, коп'і, дзіды, дроцікі, рагаціны, [[сякера|сякеры]], [[чакан]]ы, [[шабля|шаблі]], нажы, [[кісцень|кісцяні]]. Коп'і і дроцікі кідалі наводмаш з бягу ці нагнаўшы звера верхам, дзіды і рагаціны выкарыстоўвалі пры паляванні на буйных звяроў, асабліва [[мядзведзь|мядзведзя]]. Пашыраным было паляванне разнастайнымі самаловамі, пасткамі (ступіца, ступа, торгала, ашчэп, ваўкоўня, трызубец), сеткамі (лятуха, звон, шацёр, плат, стажок, раз'езд), петлямі, сіламі (пружок, панажы, кола), з [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] — капканамі саматужнай і фабрычнай вытворчасці. У сярэднявеччы папулярным было паляванне з сабакамі ці [[сокал]]амі. У [[XV стагоддзе|XV]] — [[XVII стагоддзе|XVII]] ст. для палявання выкарыстоўвалі сабак-хартоў, якія даганялі і душылі звера, гончых, якія гналі звера з брэхам, выжлаў, якія нюхам адшуквалі птушак і ўзнімалі іх, а потым знаходзілі і прыносілі здабычу, ямнікаў (таксаў), з якімі палявалі на норнага звера. Сакалінае паляванне з «белазорамі» і «балабанамі» было выключнай прэрагатывай караля і магнатаў. 3 канца XV — пачатку [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. пашырылася паляванне з агнястрэльнай зброяй (напачатку сярод прадстаўнікоў пануючых класаў, з сярэдзіны XVI ст. — і сярод сялян). Да канца [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] карысталіся шомпальнымі стрэльбамі: ручніцамі, губчастымі («звярынымі» і «птушынымі»), крамянёвымі («крамзелямі» і «сакалоўкамі»), аднаствольнымі, пазней двух-ствольнымі дубальтоўкамі («пістонаўкамі»), у канцы XIX — пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст., [[Бярданка|«бярданкай»]] — стрэльбай з зарадамі патроннага тыпу. Паляванне з агнястрэльнай зброяй і адсутнасць дзейснага кантролю прывялі да масавага знішчэння многіх відаў жывёл, асобныя з якіх звяліся канчаткова (тур, зубр, [[тарпан]] і іншыя). Паляванне насіла характар варварскай забавы прывілеяваных асоб і стала амаль недаступным для астатніх. Напрыклад, у [[1860]] годзе цар [[Аляксандр II]] і яго світа за 2 дні знішчылі ў [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]] 28 зуброў, 23 дзікі, 36 [[казуля]]ў і шмат іншых звяроў. Для загону звяроў, акрамя егераў і аб'ездчыкаў, было мабілізавана больш за 2 тысячы сялян, якія 3 тыдні заганялі звяроў у загарадзь. У час палявання цара [[Мікалай II|Мікалая II]] за 2 тыдні забіта 40 зуброў, 53 [[алень|алені]], 26 [[рысь|рысей]], 36 [[лань|ланей]], 325 казуляў, 138 дзікоў, 51 ліс і інш.
 
== Паляванне на Беларусі ==