Тахірыды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Тахірыды у Дынастыя Тахірыдаў
Няма тлумачэння праўкі
Радок 53:
|п3 =
}}
'''Тахірыды''' ({{lang-fa|سلسله طاهریان}}), {{lang-tj|Тохириён}}) — дынастыя, якая кіравала ўва [[Вялікі Іран|Усходнім Іране]] ў [[IX]] стагоддзі ([[821]]—[[873]]).
 
Продак Тахірыдаў Разік, які лічыўся нашчадкам волата [[Рустам]]а, у канцы [[VII]] стагоддзя прыняў [[іслам]] і далучыўся да [[араб]]скага племя [[Хузаа]]. Сын Разіка Мусаб і сын Мусаба Хусейн (пам. 814) валодалі горадам [[Бушэнг]] у [[правінцыя Герат|Герацкай вобласці]]. Сын Хусейна [[Тахір I ібн Хусейн|Тахір]] у барацьбе за ўладу паміж сынамі [[Харун ар-Рашыд]]а [[Мамун]]ам і [[аль-Амін|Амінам]] дапамог Мамуну. Пасля таго як Мамун (811—833) стаў [[халіф]]ам ён прызначыў Тахіра намеснікам [[Харасан]]а. Іншыя ж прадстаўнікі дынастыі пачалі служыць халіфу і былі пастаўлены на высокія пасады. Напрыклад, Мансур ібн Тальха стаў кіраўніком [[Мерв]]а, [[Абдалах ібн Тахір]] — [[Табарыстан]]а. Нашчадкі Тахіра працягвалі валодаць гэтымі абласцямі, а таксама [[Маверанахр]]ам. Некаторыя з іх валодалі таксама прыкаспійскімі правінцыямі, [[горад Рэй|Рэем]] і [[Керман]]ам. У іх руках знаходзілася важная пасада ваеннага начальніка [[Багдад]]а. Сталіцай Тахірыдаў з часу Абдалаха быў [[Нішапур]], які дасягнуў пры іх найвышэйшага росквіту.