Індуізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
дапаўненне
Радок 1:
[[Выява:Arunachaleshvara Temple Tiruvannamalai.JPG|thumb]]
'''Індуізм''' — адна з найбольш буйных (па колькасці вернікаў) [[рэлігія]]ў свету. Каля 95 % усіх індуістаў свету пражываюць у [[Індыя|Індыі]]. Гістарычная назва індуізма на [[санскрыт|санскрыце]] — '''сана́тана-дха́рма''' ({{lang-sa|सनातन धर्म}}, {{IAST|sanātana dharma}}), што ў перакладзе азначае «вечная рэлігія», «вечны шлях» або «вечны [[Дхарма|закон]]»<ref>Джон Боукер. «Поўны Оксфардскі слоўнік сусветных рэлігій». — [[Oxford University Press]], 2000;.</ref>.
 
Сфарміраваўся ў І тысячагоддзі да н.э. ў выніку далейшай эвалюцыі ведычнай рэлігіі і [[брахманізм]]а, а таксама асіміляцыі народных вераванняў. У аснове індуізму — вучэнне аб пераўвасабленні душаў (сансара) і карме; ушанаванне вярхоўных багоў [[Вішну]] і [[Шыва|Шывы]]; следаванне каставым правілам, свяшчэннымі лічацца: сярод жывёл — [[карова]], [[змяя]]; сярод рэк — [[Рака Ганг]]; сярод раслін — [[лотас]]. Культавыя абрады адбываюцца ў храмах, каля мясцовых і хатніх алтароў, а таксама ў свяшчэнных месцах. Для індуізма ўласціва ўяўленне аб універсальнасці і ўсеагульнасці вярхоўнага бажаства. Сёння існуюць дзве асноўныя плыні рэлігіі — [[вішнуізм]] і [[шываізм]].
 
Індуізм спавядаюць каля 1 млрд чалавек - гэта трэцяя па {{нп3|Численность последователей основных религий|колькасці паслядоўнікаў|ru|}} рэлігія ў свеце пасля [[Хрысціянства|хрысціянства]] і [[іслам]]а<ref>{{cite web|title=The Global Religious Landscape - Hinduism|url=http://www.pewforum.org/global-religious-landscape-hindu.aspx|work=A Report on the Size and Distribution of the World's Major Religious Groups as of 2010|publisher=The pew foundation|accessdate=}}</ref>.
 
== Гл. таксама ==