Расціслаў Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Паводле «Рускай геральдыкі» А. Б. Лакіера, Расціслаў Усяславіч меў сыноў [[Маўкольд Расціславіч|Маўкольда]] і [[Давіл Расціславіч|Давіла]], якіх гараджане Вільні запрасілі з Візантыі на княжанне і ад іх, быццам, паходзіць род літоўскіх князёў. Паданне пра гэта змешчана ў Васкрасенскім летапісе, але там згадваецца ''Расціслаў Рагвалодавіч''. Расціслаў Рагвалодавіч невядомы з ранніх крыніц, таму няма адзінай думкі, чым ў тэксце з'яўляецца ''Рагвалодавіч'' — родавым празванне, як у Аповесці мінулых часоў, або імем па бацьку. Калі Рагвалодавіч — родавае празванне, Расціслава Рагвалодавіча прапануюць атаясняць з Расціславам Усяславічам, бо ён адзіны вядомы крыніцам Расціслаў сярод Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў) на час іх высылкі ў Візантыю (1129). Калі Рагвалодавіч — імя па бацьку, таксама няма адзінай думкі, які з Рагвалодаў быў бацькам Расціслава — [[Рагвалод Усяславіч]], існаванне якога ставіцца пад сумненне, або [[Рагвалод-Васіль Барысавіч]]. Паводле некаторых меркаванняў, версія тоеснасці ''Расціслава Рагвалодавіча'' Васкрасенскага летапісу з Расціславам Усяславічам не адпавядае храналагічным рамкам, таму яе апаненты лічаць Расціслава Рагвалодавіча сынам Рагвалода-Васіля<ref name="Пятроў">История родов русского дворянства… С. ?.</ref>.
 
Аднак Васкрасенскі летапіс дае яскравыя прыклады «канструявання» генеалогій, прычым менавіта ў выпадку Рагвалода-Васіля. У раздзеле «Пра вялікіх князёў разанскіх», пад 1159 годам летапіс паведамляе, што друцкі князь Рагвалод-Васіль з'яўляецца ўнукамунук Юрыя Даўгарукага і, адпаведна, сынамсын Барыса Юр'евіча. Вядома, крыніцай «канструявання» з'яўляецца Іпацеўскі летапіс, дзе пад 1159 года паведамляецца і пра смерць Барыса Юр'евіча, і пра княжанне Рагвалода-Васіля ў Друцку, але нічога пра іх роднасць.{{sfn|Литвина, Успенский|2006|с=274, прим. 15;}} Пры гэтым пэўна вядомы дзед Рагвалода-Васіля — Усяслаў Полацкі, і бацька — Барыс Усяславіч. Такім чынам, паводле Васкрасенскага летапісу, Расціслаў Рагвалодавіч быў прадстаўніком Ізяславічаў, а Рагвалод-Васіль — не, т.-б. не бацькам першага.
 
Таксама прыклад «канструявання» ёсць у месцы, дзе вядзецца пра высылку полацкіх князёў у Візантыю і даецца іх пералік. Публікацыя Васкрасенскага летапісу дае гэтае месца з праўкамі Карамзіна, а ў арыгінале ''«пославъ по Кривския Князи, по Давыда, и по Ростислава, и Святослава, и по Рогволодовича два, и по Ростислава и по Василия и по Ивана»'', т.б. называецца прынамсі два Расціслава, мабыць, меўся на ўвазе і трэці — адзін з двух Рагвалодавічаў. У Іпацеўскім летапісе пра высылку полацкіх князёў паведамляецца ў двух месцах, пад 1130 годам, дзе называюцца высланыя Давыд, Расціслаў і Святаслаў, і пад 1139 годам, дзе гаворыцца пра высылку ''Рагвалодавічаў'' агулам і пра вяртанне двух княжычаў ''Рагавалодавічаў'' — Васіля і Івана. Такім чынам, гэтае месца Васкрасенскага летапісу не ўнікальнае, а «сканструявана» з двух артыкулаў Іпацеўскага летапісу з утраеннем іх інфармацыі. У Візантыю быў сасланы адзіны Расціслаў — Расціслаў Усяславіч; княжычы, якія вярнуліся ў 1139 годзе, былі, як вынікае з пазнейшых падзей, Рагвалод-Васіль і, напэўна, яго брат Іван.