Бяроза (горад): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 71:
 
== Гісторыя ==
Упершыню згадваецца з 1477 як вёска Слонімскага павета, y 1521 — Кобрынскага павета [[ВКЛ]]. Належала Гамшэям, Вештартовічам, Гастоўскім, Рудзінскім, з канца 16 ст. — Сапегам. З 1629 [[мястэчка]]. У 1648—1689 тут1648—89 пабудаваны [[Бярозаўскі картэзіянскікасцёл і кляштар|кляштар картэзіянцаў]] (іначай ''картузаў'', адсюль колішняя назва горада '''Бяроза-Картузская'''), які за ўдзел манахаў у паўстанні 1831 года па загадзе царскіх уладаў быў зачынены і разабраны на будматэрыялы<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ca&i=600 Юлія Дарашкевіч]. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=18735 Бяроза]// Наша Ніва. [[30 ліпеня]] [[2008]]</ref>. У 1706 тут адбылася сустрэча расійскага цара Пятра I з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам II. У час Паўночнай вайны 1700—21 шведскія войскі разбурылі Бярозу і абрабавалі кляштар. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Пружанскага павета (з 1801 Гродзенскай губерні). У 1-й палове 19 стагоддзя праводзіпася 8 кірмашоў на год, дзейнічалі 2 гарбарныя і сухонныя мануфактуры. У 1871 праз Бярозу пракладзена [[Маскоўска-Брэсцкая чыгунка]]. У 1897 — 6,2 тыс. жыхароў. У 1-ю сусветную вайну ў 1915 акупіравана германскім войскам, y 1919—20 занята польскім войскам, Чырвонай Арміяй. З 1921 у складзе Польшчы, мястэчка Пружанскага павета Палескага ваяводства. У 1934 польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картузскі канцлагер — месца зняволення палітычных вязняў. 3 1939 y [[БССР]], з 15.1.1940 горад, цэнтр раёна. 3 23.6.1941 да 15.7.1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў створаным імі лагеры смерці загубілі 7 тыс. чалавек. Дзейнічала патрыятычнае падполле. Бяроза вызвалена войскамі 28-й арміі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Беларускай аперацыі 1944.
 
== Эканоміка ==