'''Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі''' — дыпламатычна-консульская ўстанова [[БНР]].
Накіравана ў верасні [[1919]] г. Радай Народных міністраў на чале з [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А. І. Луцкевічам]] і была створана на аснове [[консульства БНР у Рызе]], кіраўніком прызначаны [[Канстанцін Езавітаў]], вайсковым райцам [[Павел Вент]], сакратаром [[Янка Чарапук]]. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі ([[Юдзеніч]]ам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні [[1919]] пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі ([[Талін|Таліне]]е), Лібаве ([[Ліепая|Ліепаі]]) і Тамерфорсе ([[Тамперэ]]). Таксама місія мела свае [[Беларускае прэс-бюро|прэс-бюро]]. [[5 лістапада]] [[1919]] урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска. У пач. [[1920]] па ініцыятыве К. Езавітава ў Рызе створаная арганізацыя [[Бацькаўшчына, Рыга|«Бацькаўшчына»]].
Ажыццяўляла палітычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва [[Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі|Асобным атрадам БНР]] на чале з [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|С. Булак-Булаховічам]], змагалася за ўдзел БНР Канферэнціі балтыйскіх дзяржаў<ref name=":0"><strong>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі</strong> / Рэдкал.: Б. И. Сачанка (гал. рэд.) i iнш.; Маст. Э. Э. Жакевiч. — Мн.:БелЭн, 1994. — Т. 2:Беліцк-Гімн. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.</ref>.
Вайскова-дыпламатычную дзейнасць у Латвіі і Эстоніі мела плён: у гэтых краінах былі адчынены дыпламатычныя прадстаўніцтвы БНР, распачалося стварэнне беларускіх арганізацый. Далучэнне да працы канферэнцыі Entente Cordiale ў Тарту давала магчымасць для ваеннага супрацоўніцтва з краінамі Балтыі з мэтай стварэння буфернай зоны паміж Савецкай Расіяй і Прыбалтыкай — тэрыторыі для вайсковага і палітычнага будаўніцтва незалежнай Беларусі.
Такім плацдармам разглядалася ў першую чаргу паўночна-заходняя тэрыторыя былой Віцебскай губерні — Латгалія з гарадамі Дзвінск і Рэжыца, якія ўвосень 1919 г. заставаліся пад кантролем Чырвонай арміі. Польскія войскі спыніліся на подступах да Дзвінска праз фактычнае перамір’еперамір'е паміж Польшчай і Савецкай Расіяй у Мікашэвічах. Вызваленне Латгаліі ад балынавікоў з поўначы сіламі латвійскай альбо эстонскай арміі стрымлівалася праз іх удзел у ліквідацыі наступу арміі Бярмонд- та-Авалава на Рыгу і падтрымку аперацыі “Белы«Белы меч”меч» Паўночна Заходняй Арміі па вызваленні Петраграда ад бальшавікоў<ref name=":1">Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследванні / переклад, прадмова, каментары Андрэя Вашкевіча, Андрэя Чарнякевіча, Юрася Юркевіча. - — 2-е выд., дапоўненае і перапрацованнае. - — Смаленск: Інбелкульт, 2014. - — 470 с. </ref>.
У гэтых умовах кіраўнік Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР [[К. Езавітаў]] дамаўляецца аб пераходзе на беларускую службу атрада [[С. Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]]а, які дзейнічаў на паўночным ускрайку былой Віцебскай губерні. Аналіз генезісу вайсковых частак [[С. Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]]а паказаў, што генерал падыходзіў на ролю ваеннага кіраўніка плануемай аперацыі. Фінансавае забеспячэнне Асобнага атрада БНР было вырашана праз дамову з Эстоніяй<ref name=":1" />.
Дыпламатычныя стасункі з Латвіяй развіваліся не лепшым чынам для БНР Латвійскі ўрад так і не дазволіў праводзіць мабілізацыю ў беларускае войска, не прыняў атрад Балаховіча пад сваё камандаванне, нявырашанымі заставаліся тэрытарыяльныя праблемы паміж Латвіяй і Беларуссю. Вайскова-дыпламатычная місія БНР не мела поспеху і ў перамовах з Антантаю, Рада БНР так і не дамаглася рэальнай вайсковай дапамогі ад саюзнікаў, а тым больш прызнання сваёй незалежнасці дэ-юрэ<ref name=":1" />.
У выніку дыпламатычнага насціску [[РСФСР|Савецкай Расіі]] на ўрад Латвіі напапярэдадні падпісання [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскага мірнага дагавора]] дзейнасць місіі [[1 лютага]] [[1921]] была спынена<ref name=":0" />. Рапарты місіі захоўваюцца ў [[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь]] (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).
* Ціхаміраў А. Балтыйскі вектар у беларускай палітыцы ў 1916—1920 гг. // Журнал международного права и международных отношений, 2006 — № 1. ▼
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). ▼
{{зноскі}}
▲* ''Ціхаміраў А. '' Балтыйскі вектар у беларускай палітыцы ў 1916—1920 гг. // Журнал международного права и международных отношений, 2006 — № 1.
▲* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]
|