Султанат Матарам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 103:
 
'''Матарам''' ({{lang-id|Kesultanan Mataram}}) — [[манархія|манархічная]] [[дзяржава]] на востраве [[Востраў Ява|Ява]] ([[1587]] — [[1755]] гг.).
 
Пасля заняпаду [[індуізм|індуісцкай]] імперыі [[Маджапахіт]] у [[1527]] г. на Яве склалася некалькі дробных дзяржаўных утварэнняў, кіраўнікі якіх спавядалі [[імслам]] і індуізм. Для сярэдзіны — другой паловы [[16 стагоддзе|XVI]] ст. характэрны сталыя міжусобіцы. У іх выніку адбылося ўзвышэнне султаната Матарам, кіруючая дынастыя якога паходзіла з дробных [[феадалізм|феадальных]] колаў. Першым тытул султана афіцыйна атрымаў Агунг Вялікі ([[1613]] - [[1645]] гг.). У [[1625]] г. ён далучыў да сваіх валоданняў багаты [[горад Сурабая]] і такім чынам распаўсюдзіў сваю ўладу на ўсю Усходнюю Яву. Аднак яго спробы ў [[1628]] г. і [[1629]] г. захапіць [[Горад Джакарта|Батавію]] скончыліся паражэннем ад [[Галандская Ост-Індская кампанія |Галандскай Ост-Індскай кампаніі]]. Ён спрыяў пашырэнню іслама і пранікненню мусульманскай культуры ў паўседзённае жыццё.
 
Амангкурат II ([[1677]] - [[1703]] гг.) у барацьбе з сваякамі быў вымушаны абапірацца на дапамогу галандцаў. Наступныя султаны таксама атрымоўвалі прастол з дапамогай Ост-Індскай кампаніі. Падчас паўстання [[кітайцы|кітайскіх]] перасяленцаў на тэрыторыях кампаніі ў [[1741]] - [[1743]] гг. Матарам заключыў саюз з паўстанцамі, аднак пасля яго развалу сам быў вымушаны весці супраць іх ваенныя дзеянні. Кітайцы на кароткі час захапілі [[сталіца|сталіцу]] султаната. Яна была вызвалена з дапамогай галандскіх войск. Пасля задушэння паўстання дзяржава працягвала сваё існаванне, аднак страціла значныя землі, якія перайшлі да Ост-Індскай кампаніі.
 
[[11 снежня]] [[1749]] г. хворы султан Пакубувана II падпісаў пагадненне аб перадачы суверынітэта над рэшткамі султаната Ост-Індскай кампаніі. Гэта выклікала паўстанне, што завершылася ў [[1755]] г. падзелам на некалькі дробных дзяржаў.
 
== Спасылкі ==